wd wp Пошук:

Пенза

Пенза (руск.: Пенза) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пензенскай вобласці. Насельніцтва 512,9 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на Прыволжскім узвышшы, на рацэ Сура (прыток Волгі), за 709 км ад Масквы.

Гісторыя

Заснаваны ў 1663 годзе як вартавы пункт на паўднёва-ўсходняй ускраіне Рускай дзяржавы; падвяргаўся нападам крымскіх татараў і нагайцаў. У верасні 1670 года узяты атрадамі Сцяпана Разіна. З 1719 года цэнтр Пензенскай правінцыі ў складзе Казанскай губерні; у 1723 годзе заснаваны гарадавы магістрат (да 1866 года). У жніўні 1774 года праз Пензу прайшла армія Емяльяна Пугачова. Са снежня 1780 года цэнтр намесніцтва, ператворанага ў 1796 годзе ў губернскі горад. У 1797—1801 гадах павятовы горад Саратаўскай губерні, з 1801 года губернскі горад. У 1874 годзе праз Пензу прайшла Сызрана-Вяземская чыгунка, а ў 1895 годзе пабудавана чыгунка Пенза-Рузаеўка. У 1928-30 гадах цэнтр Пензенскай акругі Сярэдне-Волжскага краю, з 4 лютага 1939 года — абласны цэнтр.

Адукацыя

Тэатры

Вядомыя асобы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пенза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных