Кожны бачны кіраўнік Каталіцкай Царквы — Папа Рымскі — мае свой уласны асабісты герб, які служыць сімвалам яго пантыфікату.
Гербы ўсіх нядаўніх Рымскіх Папаў утрымлівалі выяву Папскай тыяры. Бенедыкт XVI змяніў гэту геральдычную традыцыю і выкарыстаў замест тыяры мітру і палій. Папскі герб традыцыйна змяшчае залаты і сярэбраны ключы, якія ўяўляюць ўладу звязваць і развязваць на зямлі (сярэбраны) і на нябёсах (залаты). Яны — спасылка на Евангелле ад Матфея, главу 16, вершы 18-19:
«I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе[1].»
Такім чынам у царкоўнай геральдыцы ключы адлюстроўваюць у сімвалічнай форме духоўную ўладу Папы як Вікарыя Хрыста на Зямлі.
![]() Герб Святога Прастола. |
![]() Дзяржаўны герб Ватыкана. |
![]() Эмблема Ватыкана. (выкарыстоўваецца на сцягу Ватыкана). |
![]() Эмблема Sede Vacante, выкарыстоўваецца ў перыяд міжцарства, калі няма кіруючага Папы[2]. |
![]() |
Папскі герб на Вікісховішчы |
---|