wd wp Пошук:

Павел III

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Павел III (лац.: Paulus PP III; свецкае імя: Алесандра Фарнезэ, італ.: Alessandro Farnese; 29 лютага 1468 — 10 лістапада 1549) — Папа Рымскі з 13 кастрычніка 1534 па 10 лістапада 1549 г.

Біяграфія

Наведваў лекцыі гуманіста Пампонія Лета. Ва ўзросце 25 гадоў, не маючы духоўнага сану, быў прызначаны Папам Аляксандрам VI кардыналам і епіскапам адразу трох дыяцэзій. Сваёй кар’ерай ён быў абавязаны сястры, Джуліі Фарнезэ, якая была палюбоўніцай Папы Аляксандра VI. Юлій II узнагародзіў Алясандра чацвёртым, а Клімент VII — пятым епіскапствам. У 1534 годзе быў абраны Папам Рымскім.

Кардыналы разлічвалі, што дасведчаны ў палітычных справах Фарнезэ зможа ўмела манеўраваць паміж Францыяй і Габсбургамі. Пачатак яго пантыфікату не паказваў на тое, што ён мае намер правесці рэформу звычаяў папскай курыі.

У першай палове XVI стагоддзя папства ў шэрагу заходнееўрапейскіх дзяржаў пацярпела шэраг паразаў. Нават у асяроддзі італьянскага духавенства, у прыватнасці ў папскіх колах, заўважалася трывога. У сувязі з ростам лютэранскіх ідэй у Італіі Папа Павел III у 1536 выдаў булу, якая пагражала адлучэннем ад царквы за ўсякую апеляцыю да сабора. У 1542 Павел III вырашыў выкарыстаць вопыт іспанскай інквізіцыі і булай «Licet ab initio» заснаваў у Рыме цэнтральны інквізіцыйны трыбунал з неабмежаванымі правамі.

У 1540 Павел III булай «Regiminis militantis ecclesiae» заснаваў езуіцкі ордэн з пералікам першых дзесяці яго членаў-заснавальнікаў.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 7 студзеня 2018.
  2. 1 2 BeWeB Праверана 14 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1549 годзе
Катэгорыя·Дэканы Калегіі кардыналаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Вітэрба
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Род Фарнезэ
Катэгорыя·Апостальскія адміністратары
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1468 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных