wd wp Пошук:

Аляксандр VIII

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Аляксандр VIII (лац. Alexander PP. VIII; свецкае імя: П’етра Віта Атабоні, італ. Pietro Vitto Ottoboni; 22 красавіка 1610 — 1 лютага 1691) — Папа Рымскі з 6 кастрычніка 1689 да 1 лютага 1691.

Біяграфія

П’етра Атабона нарадзіўся 22 красавіка 1610 года ў Венецыі, у сям’і канцлера Венецыянскай Рэспублікі. Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэце ў Падуі. У 1652 стаў кардыналам і епіскапам Брэшыі (1654—1664). Пасля абрання на папскі пост Аляксандр VIII вярнуўся да практыкі непатызма, прызначыўшы кардыналамі дваіх Атабона, Марка і П’етра. Дваццацідвухгадовы кардынал П’етра Атабона быў вядомым апекуном тэатра. У перыяд пантыфікату Аляксандра VIII адносіны з Францыяй значна палепшыліся. Вярнуў Авіньён; аказаў дапамогу Польшчы і Венецыі ў іх барацьбе з Турцыяй.

Зноскі

  1. 1 2 Alexander VIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pope Alexander VIII // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2015. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  4. Alexander (Alexander VIII.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1610 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1691 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме