.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Урбан. Урбан VIII (лац.: Urbanus PP. VIII; свецкае імя: Мафеа Барберыні, італ.: Maffeo Barberini; 5 красавіка 1568 — 29 ліпеня 1644) — Папа Рымскі з 6 жніўня 1623 да 29 ліпеня 1644 г.
Урбан VIII цікавіўся навукамі і мастацтвамі, у тым ліку быў адным са значных патронаў Берніні. Некаторы час сябраваў з Галілеям, але пазней уступіў з ім у востры канфлікт (магчыма, пакрыўдзіўшыся на асобныя месцы ў кнізе Галілея, якія маглі быць зразуметыя як асабістая насмешка над папам). Менавіта падчас пантыфікату Урбана VIII Галілей быў вымушаны публічна вырачыся сваіх поглядаў.