wd wp Пошук:

Ян XXIII

Не блытаць з антыпапам Янам XXIII. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ян. Ян XXIII, Іаан XXIII[4], святы (свецкае Анджэла Джузэпэ Ранкалі, італ.: Angelo Giuseppe Roncalli; 25.11.1881, Сота-іль-Монтэ каля г. Бергама, Італія — 3.6.1963) — Папа Рымскі (19581963).

Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Бергама, атрымаў тэалагічную адукацыю ў Рыме і прыняў сан свяшчэнніка (1904). У 1919—21 рэктар семінарыі. 3 1925 біскуп, у 1925—53 прадстаўнік Ватыкана ў шэрагу краін. У 1953 атрымаў сан кардынала. У 1953—58 патрыярх Венецыі.

Вялікі рэфарматар каталіцкай царквы. У час каранацыі не дазволіў епіскапам цалаваць яго калені і стопы, а толькі пярсцёнак. Першы Папа пасля 1870 г., які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведванне зняволеных у турме).

Праводзіў курс ватыканскай палітыкі, накіраваны на абнаўленне царкоўнага жьшця і аб’яднанне з іншымі хрысціянскімі цэрквамі; выступаў за мірнае суіснаванне дзяржаў з розным грамадскім ладам, за раззбраенне і мірнае вырашэнне спрэчных міжнародных пытанняў. Склікаў Першы сінод для Рымскай дыяцэзіі ў Латэранскім саборы, адначасова першы сінод у гісторыі Рыма (24.1 — 31.1.1960). 3 мэтай прыняцця каталіцкай царквой новага курсу і ўмацавання яе пазіцый склікаў Другі Ватыканскі сабор (11.10.1962), на якім абмяркоўваліся царкоўныя рэформы. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіепіскапа.

Абвешчаны багаслаўлёным у 2000, рэшткі цела перанесены з падзямелляў Ватыкана ў сабор Св. Пятра. У 2014 абвешчаны святым.

Зноскі

  1. 1 2 Saint John XXIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pope John XXIII // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Иоанн XXIII // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. С. 136

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Постаці правінцыі Бергама
Катэгорыя·Пацыфісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ад перытаніту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Абаронцы яўрэяў падчас Халакоста
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Балгарыі
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Ватыкане
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Францыі
Катэгорыя·Кананізаваныя Папы Рымскія
Катэгорыя·Патрыярхі Венецыі
Катэгорыя·Святыя Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Капеланы
Катэгорыя·Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пія IX
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Бальцана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных