wd wp Пошук:

Клімент VIII

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Клімент VIII (лац.: Clemens PP. VIII), свецкае імя: Іпаліта Альдабрандзіні (італ.: Ippolito Aldobrandini; 24 лютага 1536, Фано, герцагства Урбіна — 3 сакавіка 1605, Рым) — Папа Рымскі з 30 студзеня 1592 да 3 сакавіка 1605 года.[7]

Біяграфія

Іпаліта Альдабрандзіні нарадзіўся 24 лютага 1536 года ў Фано, каля Фларэнцыі. Атрымаў юрыдычную адукацыю. У 1585 годзе быў прызначаны кардыналам і выконваў функцыі папскага легата ў Рэчы Паспалітай, дзе падтрымліваў кандыдатуру Габсбургаў пасля смерці Стафана Баторыя. Ён сурова асуджаў практыку непатызму, але, стаўшы Папай, прызначыў кардыналамі чатырох сваіх сваякоў. Адным з іх быў П’етра Альдабрандзіні, які атрымаў пурпур у 22 гады і замяшчаў Папу ва ўсіх найважнейшых справах. Папа і яго непат ажыццяўлялі сукіраванне як у палітычных, так і ў рэлігійных справах.

Сувязі з Іспаніяй некалькі аслаблі, і апостальская сталіца зноў зблізілася з Францыяй. Крокі, прадпрынятыя Папай, дазволілі пашырыць тэрыторыю папскай дзяржавы. У рэлігійнай вобласці панавала інквізіцыя, гасячы любую праяву прагрэсіўнай думкі і развіццё свабоднай, не падпарадкаванай тэалогіі навукі. У 1600 годзе быў спалены на кастры выдатны італьянскі філосаф Джардана Бруна (нар. у 1548).

У 1596 годзе была заключана Берасцейская унія, якая прывяла да з’яўлення на ўсходзе Рэчы Паспалітай каталікоў усходняга абраду. Берасцейская унія толькі збольшага апраўдала надзеі, якія ўскладаў на яе Папа, бо не прывяла да схілення ў каталіцтва ўсяе Русі.

У дактрынальнай вобласці Папа беспаспяхова спрабаваў вырашыць спрэчку паміж тэолагамі-езуітамі і дамініканцамі, якія дыскутавалі пра межы ўплыву літасці божай на волю чалавека грэшнага і выратаванага. Пасля працяглых спрэчак і сутыкнення розных поглядаў Папа, веды якога ў тэалогіі былі вельмі абмежаванымі, вырашыў не апавяшчаць канчатковага рашэння. Пытанне засталося адкрытым. У 1600 годзе Клімент VIII з велізарнай помпай адкрыў Юбілейны год, на які прыбыло амаль 3 мільёны паломнікаў. Тагачасныя храністы адзначылі «пышнасць».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119022524 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. 1 2 Borromeo A. CLEMENTE VIII, papa // Dizionario Biografico degli Italiani — 1982. — Vol. 26.
  3. 1 2 BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119022524 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Pope Clement VIII // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119022524 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. http://www2.fiu.edu/~mirandas/bios1585-ii.htm#Aldobrandini Архівавана 9 лютага 2018.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Папскай вобласці
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 3 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі ў 1605 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1536 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага