wd wp Пошук:

Палікарп Ётэйка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ётэйка. Палікарп Ётэйка[2] (Ютэйка) (польск.: Polikarp Joteyko, літ.: Polikarpas Joteika; 1796, Шавельскі павет[3] — каля 1850) — мастак, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Яна Ётэйкі[3].

Біяграфія

У 1819—1828 гадах вучыўся малюнку і жывапісу ў Віленскім універсітэце пры школе Я. Рустэма ў Віленскай мастацкай школе[2], а таксама скульптуры і сусветнай гісторыі. У 1820 і 1822 гадах разам са студэнтамі ўніверсітэта прымаў удзел у мастацкіх выстаўках, дзе прадстаўляў копіі карцін Рафаэля і Фабра. У 1829 стаў кандыдатам мастацтва. Масон.

У 1841—1847 выкладаў малюнак у Свіслацкай гімназіі, з 1847 — у Мінскай мужчынскай гімназіі[4][5]. Паводле некаторых звестак, таксама выкладаў у Слуцкай і Нясвіжскай гімназіях[3]

Дакладная дата смерці невядомая[3].

Творчасць

Стварыў партрэты Вінцэнта Гецольда — адміністрацыйнага сакратара Віленскага ўніверсітэта, Н. Юргелевіча (абодва ў 1827), Томаша Жыцкага(руск.) бел. — прафесара алгебры Віленскага ўніверсітэта, Яна Рудаміны — выкладчыка Віленскага ўніверсітэта, Восіпа Кавалеўскага — польскага гісторыка і арыенталіста, і іншых. Яго працам уласцівы лірызм і рамантычныя рысы, яркая каляровая палітра, дакладнае мадэляванне формаў і псіхалагічных характарыстык асоб[6].

Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі(руск.) бел..

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 30 снежня 2021.
  2. 1 2 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 356-357. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  3. 1 2 3 4 Polikarpas Joteika(недаступная спасылка) (літ.)
  4. Н. Усава. Пецярбургская Акадэмія мастацтваў і фарміраванне мастацкага асяроддзя на Беларусі ў другой палове ХIХ i пачатку ХХ ст.
  5. Шматаў В. Ф. Язэп Драздовіч і праблемы станаўлення беларускай мастацкай школы. С. 5.
  6. Vladas Gasiūnas(літ.) бел.. Polikarpas Joteika. Visuotinė lietuvių enciklopedija(руск.) бел., T. VIII (Imhof-Junusas). – Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005. 737 psl.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шавельскім павеце
Катэгорыя·Педагогі Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1850 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Мастакі Літвы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Свіслацкай гімназіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі