У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ётэйка. Ян Ётэйка (літ.: Jonas Joteika; 1795, Рыконты[1] — ?) — літоўскі гравёр, графік і жывапісец, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Палікарпа Ётэйкі[1].
У 1815—1818 гадах вучыўся жывапісу ў Віленскай мастацкай школе пры Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і гравюры ў Джозефа Сандэрса. У 1819—1821 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце ў Антоні Бланка(руск.) бел.. Некаторы час ён вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў у Андрэя Іванова(руск.) бел.[1].
У 1822—1823 выкладаў малюнак у павятовай школе Укмярге, у 1825—1826 гадах — у Мінску, у 1826—1828 гадах — у Крожах. За жорсткае абыходжанне і перавышэнне паўнамоцтваў быў звольнены[1].
Дата смерці невядомая, апошнія згадкі каля 1840 года[1].
Ствараў ілюстрацыі-гравюры для выдання «Dziennik Wileński», эскізы тэатральных дэкарацый. Ствараў копіі чужых палотнаў, пісаў партрэты[1].
![]() |
Ян Ётэйка на Вікісховішчы |
---|