wd wp Пошук:

Падсвілле

Падсвілле[2] — гарадскі пасёлак у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на берагах азёр Алаізберг і Белае. За 26 км ад Глыбокага, чыгуначная станцыя на лініі МаладзечнаПолацк. Насельніцтва 1 945 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

Першы пісьмовы ўспамін пра Падсвілле звязаны з другім падзелам Рэчы Паспалітай (1793), калі вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Пліскай воласці Дзісенскага павета1842 г. Віленскай губерні).

Станам на 1913 год у Падсвіллі было 9 двароў і фальварак Алаізберг з 3 дварамі. З пракладаннем чыгункі Маладзечна — Полацк у вёсцы адкрылася чыгуначная станцыя, што істотна паскорыла яе развіццё.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Падсвілле апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства. Было памежным мястэчкам, таму ў Падсвіллі быў арганізаваны штаб батальёна «Падсвілле».

У 1939 годзе Падсвілле ўвайшло ў БССР, у Пліскі раён Вілейскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 годзе Падсвілле ўвайшло ў склад Полацкай, у 1954 г. Маладзечанскай вобласці, цягам 19501962 гадах была цэнтрам Пліскага раёна. 28 чэрвеня 1958 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[4], з 1962 года ў Глыбоцкім раёне.

У 2019 годзе ў Падсвіллі праходзіў міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй[5].

Насельніцтва

Міжваенная пагранічная стражніца

Інфраструктура

У Падсвіллі працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта і інш.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (камунальнае УП «Завод харчовых прадуктаў», вытворчая дзялянка Глыбоцкага камбікормавага завода), лёгкай (ільнозавод) галінаў прамысловасці. Працуюць Дзвінская эксперыментальная база Інстытута лесу Нацыянальнай АН Беларусі, ПМК Мінсельбуду, філіял АСБ «Беларусбанк», 15 прадпрыемстваў гандлю і 1 — грамадскага хачавання.

Турыстычная інфармацыя

Падсвілле — цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсіяў[9].

Славутасці

У міжваенны перыяд у Падсвіллі існаваў касцёл (не захаваўся).

Вядомыя асобы

У Падсвіллі знаходзіцца магіла Міхала Фалькоўскага (18391930) — удзельніка нацыянальна-вызваленчага паўстання.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 28 чэрвеня 1958 г. Аб пераўтварэнні вёскі Падсвілле, Пліскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  5. https://nn.by/?c=ar&i=230033
  6. Беларусь, 1995
  7. Язэп Бунто. Падсвілле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 375.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Подсвилье // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Падсвілле
Катэгорыя·Падсвільскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных