wd wp Пошук:

Марыя Якаўлеўна Баравік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баравік (значэнні).

Марыя Якаўлеўна Баравік (нар. 22 лютага 1946, вёска Праабражэнка, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская паэтка, драматург.

Біяграфія

Вучылася ў Перадольскай сямігодцы, потым у Падсвільскай сярэдняй школе. У 1978 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў Падсвільскім Доме культуры, у рэдакцыі глыбоцкай раённай газеты «Шлях перамогі» (зараз «Веснік Глыбоччыны»), працавала кіраўніком гуртка «Юны экскурсавод» Падсвільскага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій.

Пачынаючы з 1965 г. друкавалася ў газетах «Шлях перамогі», «Віцебскі рабочы», «Чырвоная змена», «Голас Радзімы», «Знамя юности», «ЛіМ», «Наша слова», «Народнае слова», у часопісах «Маладосць», «Родная прырода», «Бярозка», «Вясёлка», «Роднае слова» і інш.; у калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Самавар у лесе», у альманахах «Край», «Далягляды», «Ратуша».

У 1985 годзе выйшла яе кніга паэзіі «Поле долі», у 1995 — зборнік паэзіі «Вір пяшчоты і журбы». Піша і для дзяцей — казкі, загадкі, вершы.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года. Жыве ў Падсвіллі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Падсвілля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне