wd wp Пошук:

Нямецкая Аўстрыя

Нямецкамоўныя тэрыторыі на этнаграфічнай карце Аўстра-Венгрыі (ружовым).
Гісторыя Аўстрыі

Дагістарычная Аўстрыя
Герцагства Аўстрыя
Эрцгерцагства Аўстрыя
Свяшчэнная Рымская імперыя
(Габсбургская манархія)
Аўстрыйская імперыя
Аўстра-Венгрыя
(Цыслейтанія)
Нямецкая Аўстрыя
Першая рэспубліка
Грамадзянская вайна
Федэратыўная Дзяржава Аўстрыя
Аншлюс
Остмарк
Саюзная акупацыя
Другая рэспубліка

Рэспу́бліка Няме́цкая А́ўстрыя (ням.: Republik Deutschösterreich) — дзяржава, створаная па заканчэнні Першай сусветнай вайны ў рэгіёнах з пераважна нямецкамоўным насельніцтвам былой Аўстра-Венгерскай імперыі.

Нямецкая Аўстрыя абвясціла пра свой суверэнітэт над усімі тэрыторыямі былой Габсбургскай манархіі, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Гэта тэрыторыя складала агулам плошчу ў 118 311 км², яе насельніцтва налічвала 10,4 млн чал., у яе ўваходзілі, апрача ўсёй сучаснай Аўстрыі, сучасныя італьянскія Паўднёвы Ціроль і горад Тарвізіа, цяперашнія славенскія Паўднёвая Карынтыя і Паўднёвая Штырыя, а таксама Судэты і нямецкія часткі Багеміі, якія ўваходзяць у склад сучаснай Чэхіі. Рэальны кантроль урада распаўсюджваўся толькі на прыдунайскія і прыальпійскія рэгіёны, якія цяпер складаюць большасць тэрыторыі сучаснай Аўстрыі.

Гісторыя

У часы існавання Аўстра-Венгрыі тэрмін Нямецкая Аўстрыя быў неафіцыйным вызначэннем тэрыторый, якія ў сваёй большасці насялялі аўстрыйскія немцы. Пасля распаду імперыі ў 1918 годзе нямецкая па паходжанні частка дэпутатаў Рэйхсрата (парламент Аўстрыі як адной з дзвюх федэрацыйных частак Аўстра-Венгрыі) паставілі задачу стварыць дзяржаву на гэтых тэрыторыях. Яны абвясцілі аб стварэнні г.зв. Часовага нацыянальнага сходу незалежнай нямецкай аўстрыйскай дязржавы і абралі ў склад яго прэзідыуму сяброў трох партый — Франца Дынгхофера (Нямецкі нацыянальны рух), Ёдака Фінка (Хрысціянска-сацыялістычная партыя) і Карла Зайца (Сацыял-дэмакратычная працоўная партыя). У склад уласна сходу ўвайшлі прадстаўнікі ад Багеміі, Маравіі і Аўстрыйскай Сілезіі, якія адмовіліся далучыцца да новаўтворанай Чэхаславакіі 28 кастрычніка 1918 года.

11 лістапада 1918 года ад свайго права на ўдзел у дзяржаўных справах адмовіўся апошні аўстра-венгерскі імператар Карл I Габсбург. На наступны дзень таго ж года нацыянальны сход афіцыйна абвясціў Нямецкую Аўстрыю рэспублікай і часова прызначыў на пасаду канцлера Карла Рэнера. Была складзена Канстытуцыя, паводлея якой замацоўваўся рэспубліканскі лад кіравання і статус Нямецкай Аўстрыі як часткі Германскай Рэспублікі. Апошняе палажэнне было прынята дэпутатамі з прычыны меркавання дэпутатаў пра Нямецкую Аўстрыю як пра нежыццяздольную дзяржаву і пра агульны палітычны курс з Германіяй як адзіны актуальны шлях развіцця. Так, пазнейшыя плебісцыты ў правінцыях Ціроль і Зальцбург далі 98% і 99% галасоў за аб’яднанне з Германіяй. 22 лістапада нацыянальны сход афіцыйна высунуў прэтэнзіі на нямецкія тэрыторыі Цыслейтаніі. Тым не менш, супраць падобнай экспансіі выступілі саюзнікі, а сама Нямецкая Аўстрыя не мела дастатковай моцы для супрацьстаяння дзяржавам, да якіх былі высунуты яе тэрытарыяльныя патрабаванні.

10 верасня 1919 года Карлам Рэнерам быў падпісаны Сен-Жэрменскі дагавор, 21 кастрычніка ён быў ратыфікаваны нацыянальным сходам краіны. Падпісаннем гэтага дагавору Нямецкая Аўстрыя пагадзілася на прыбранне са сваёй назвы слова «Нямецкая», а таксама з тым, што незалежнасць Аўстрыі можа змяніцца толькі са згоды Лігі Нацый, фактычна адмовіўшыся такім чынам ад спробы аб’яднання з Германіяй[1]; гэта аб’яднанне было забаронена і для Германіі. Па заканчэнні гэтых змен і стабілізацыі межаў Аўстрыі ў сусветнай гістарыяграфіі прынята адлічваць перыяд Першай Аўстрыйскай Рэспублікі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Тэрыторыі, на якія прэтэндаваў урад Нямецкай Аўстрыі, былі падзеленыя ім на 9 правінцый:

Некаторыя нямецкія супольнасці Маравіі, у тым ліку нямецкія муніцыпалітэты Брно, Іглавы і Оламаўца таксама спрабавалі ўстанавіць саюз з Нямецкай Аўстрыяй, аднак гэтыя спробы апынуліся няўдалымі. Тэрыторыі па-за сучаснай Аўстрыяй часта мелі значную не-нямецкую меншасць альбо ўвогуле не-нямецкую большасць, потым гэтыя тэрыторыі неўзабаве былі ўзяты войскамі краін, унутры якіх яны знаходзіліся. З іншага боку, немцы складалі большасць у рэгіёне на захадзе Венгрыі, у выніку чаго чаго яны здолелі ўтварыць зямлю Бургенланд і далучыцца да Аўстрыі. Тым не менш, горада Эдэнбург (сучасны Шопран), які размяшчаецца побач з Бургенландам, застаўся ў складзе Венгрыі з прычыны вельмі спрэчных вынікаў рэферэндуму, што быў праведзены ў горадзе. Іншая частка Бургенланда, Прэсбург (сучасная Браціслава), адышла ў склад Чэхаславакіі.

Гімн

Нягледзячы на забарону выкарыстання тэрміну Нямецкая Аўстрыя, з 1920 па 1929 года неафіцыйны гімн дзяржавы, Deutschösterreich, du herrliches Land, змяшчаў згадку гэтай назвы (бел.: Нямецкая Аўстрыя, цудоўная зямля). Словы гімна былі напісаны Карлам Рэнерам — чалавекам, які юрыдычна пацвердзіў адмову Аўстрыі ад назвы «Нямецкая».

Зноскі

  1. [Treaty of Peace between the Allied and Associated Powers and Austria; Protocol, Declaration and Special Declaration 1920 ATS 3] (англ.) . Australasian Legal Information Institute. Праверана 6 студзеня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·XX стагоддзе ў Аўстрыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Распад Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Гістарычныя германскія дзяржавы