wd wp Пошук:

Найвышэйшая Літоўская Рада

Найвышэйшая Літоўская Рада — часовы рэвалюцыйны ўрад, орган найвышэйшай выканаўчай улады Вялікага Княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай падчас Паўстання 1794 года. Дзейнічала з 24 красавіка да 11 чэрвеня 1794 года ў Вільні.

Гісторыя

Найвышэйшая Літоўская Рада была ўтворана ў Вільні 24 красавіка 1794 года пасля перамогі там паўстання. Асобы, якія ўвайшлі ў склад Рады, асобным Актам Паўстання Літоўскага Народа ўрачыста прысягнулі на абарону сваю і Айчыны. Акт аб пачатку паўстання ў ВКЛ быў зачытаны Ежы Белапятровічам у той самы дзень на гарадскім рынку ў Вільні.

Таксама 24 красавіка Рада выдала Маніфест пра далучэнне да паўстання ў Польшчы, заклікаючы зброяй здабываць свабоду і грамадзянскую роўнасць.[1]

Рада складалася з чатырох дэпутацыяў:

Упаўнаважаным друкаваным сродкам Рады была газета «Gazeta Narodowa Wileńska».

Найвышэйшая Літоўская Рада імкнулася весці незалежную літоўскую нацыянальную палітыку, што прывяло да паступовага расчаравання паўстанцаў. Якуб Ясінскі, які 3 мая быў прызначаны Радай камендантам арміі ВКЛ (то бок стаяў на чале збройных сіл паўстанцаў)[2], меў рэвалюцыйную праграму і намер аднавіць дзяржаўную незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага.[3] З-за адсутнасці адзінства ў паўстанцкім кіраўніцтве напалоханы радыкалізмам Ясінскага Касцюшка адхіліў яго ад камандавання. Найвышэйшая Літоўская Рада была абвінавачана ў сепаратызме і распушчаная.[2] Гэта аслабіла паўстанне, якое на той момант ужо згасала, і ў выніку чаго расійскія войскі ў жніўні занялі Вільню.[3]

Склад Рады

У склад Рады ўваходзілі наступныя асобы:

Зноскі

  1. Лідчына ў паўстанні 1794 года Архівавана 7 жніўня 2019. // Лідскі Летапісец № 25-26
  2. 1 2 Імёны Свабоды: Якуб Ясінскі (24.7.1761 — 4.11.1794) // Радыё Свабода, 26 ліпеня 2006 г.
  3. 1 2 1794. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі Архівавана 25 верасня 2009. // Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Мінск, 1997 г.
  4. 25 красавіка 1794 г. Універсал у ваяводствы, паветы і вольныя месцы ВКЛ аб пачатку дзейнасці вярхоўнага кіраўніцтва паўстаннем // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Вільнюса
Катэгорыя·Паўстанне 1794 года
Катэгорыя·Найвышэйшая Літоўская Рада