wd wp Пошук:

Юзаф Коцел

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коцел. Юзаф Коцел герба «Пелікан» (польск.: Józef Kociełł; 20 верасня 1764 — 18 кастрычніка 1810) — палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года, эміграцыйны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 верасня 1764 года ў сям’і Тадэвуша Коцела — ашмянскага старосты, генерала-маёра войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Ганны з Тышкевічаў.

Быў дзедзічам Гарадзілова і Юзафполя, болніцкім і яльніцкім старостам. Кавалер ордэнаў: Белага Арла і Св. Станіслава (1791).

У 1788 годзе пры падтрымцы бацькі стаў паслом на Вальны Сойм ад Ашмянскага павета. Удзельнічаў у Дэпутацыі па праверцы дзейнасці Пастаяннай Рады. У 1791 годзе належыў да Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.

У 1794 годзе ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай Рады. У ліпені ўвайшоў у Найвышэйшую Нацыянальную Раду, хаця Тадэвуш Касцюшка крытыкаваў яго за бяздзейнасць.

Належыў да правага крыла кіраўнікоў паўстання, моцна крытыкаваў Якуба Ясінскага за яго «левую» дзейнасць.

Пасля паўстання эміграваў у Вену. Памёр 18 кастрычніка 1810 года. Пахаваны быў у в. Беніца.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jozef-kociell-h-pelikan
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1764 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1810 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Коцелы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Беніцы
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Коцелы