wd wp Пошук:

Юзаф Несялоўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Юзаф Несялоўскі (17288 сакавіка 1814) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні новагародскі ваявода з 1773 года.

Біяграфія

З роду Несялоўскіх герба «Кошбак». Сын Адама Несялоўскага і Ганны Беразоўскай [1].

Працаваў у каралеўскай канцылярыі, дзе спадабаўся каралю Станіславу Панятоўскаму. Староста цырынскі з 1756, прэнскі і прапойскі з 1769. Падкаморы новагародскі, чашнік літоўскі ў 1765, кашталян новагародскі 17651773, ваявода новагародскі з 1773.

У 1756 як цырынскі староста абраны паслом новагародскім на сойм, быў таксама паслом на соймы 1764 (удзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага) і 1766. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1762, маршалак Скарбовага Трыбунала.

У 1769 ажаніўся з Кацярынай Масальскай, дачкой гетмана Міхала Юзафа Масальскага і сястрой біскупа Ігнацыя Масальскага. Біскуп адмовіў сястры ў пасадзе, за што Несялоўскі ў 1770 збройна захапіў маёнткі, якія належалі жонцы. Рашэннем Новагародскага трыбуналу асуджаны на 6 тыдняў арышту ў Новагародскай вежы (на працэсе шляхту абараняў бацька Адама Міцкевіча — Мікалай Міцкевіч). Першы высокі службоўца, які атрымаў такі суровы вырак.

Яму належаў маёнтак Новая Мыш, дзе ён прымаў у 1784 караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Заўзяты палітычны праціўнік Антонія Тызенгаўза.

У 1788—1792 гг. — удзельнік Чатырохгадовага Сойма. Адзін з аўтараў «Узаемных заручынаў абодвух народаў».

Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Віленскі актам паўстання 24 красавіка 1794 прызначаны старшынёй Найвышэйшай Літоўскай Рады. Пасля паражэння паўстання хаваўся ў лясах. У лістападзе 1794 схоплены казакамі. Па загаду імператрыцы Кацярыны II вызвалены з-пад арышту. Былі вернуты секвестраваныя маёнткі — Новая Мыш, Варонча.

Меў сына Францішка Ксаверыя Несялоўскага, генерала войска літоўскага.

Згаданы ў «Пане Тадэвушы» Адама Міцкевіча (Кн. І):

А што бы сказаў Несялоўскі, стары ваявода,

што гончых трымае найлепшага ў свеце завода і дзвесце стральцоў аж дагэтуль абычаем панскім і мае сяней сто вазоў у дварэ варанчанскім, а столькі гадоў, як манах, ён сядзіць сабе ў хаце й не можа ніхто дапрасіцца яго паляваці, нат Белапятровічу й то не шчадзіў ён адмовы!

Кавалер ордэна Святога Станіслава (1772) [2].

Зноскі

  1. M.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9. (польск.)
  2. Zbigniew Dunun-Wilczyński, Order Świętego Stanisława, Warszawa 2006, s. 180.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Старосты цырынскія
Катэгорыя·Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады
Катэгорыя·Падкаморыя новагародскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1814 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1728 годзе
Катэгорыя·Таргавіцкія канфедэраты
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Канфедэраты Анджэя Макраноўскага
Катэгорыя·Несялоўскія
Катэгорыя·Старосты прапойскія
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія
Катэгорыя·Кашталяны новагародскія
Катэгорыя·Старосты прэнскія
Катэгорыя·Канфедэраты Чатырохгадовага сойма