wd wp Пошук:

Самуэль Корсак

Карціна Я. Матэйкі «Рэйтан» (1866). Самуэль Корсак — злева ад партэрта імператрыцы Кацярыны II з заціснутай у правай руцэ шабляй у похвах і з канфедэраткай у левай.

Самуэль Корсак (1745, Ваўковічы, паблізу Навагародка — пасля 1812[3]) — член Найвышэйшай Літоўскай Рады 1794 (палкоўнік войскаў літоўскіх).

Разам з Тадэвушам Рэйтанам і Станіславам Багушэвічам быў адзіным, хто спрабаваў сарваць падзельны сойм(польск.) бел. 19 красавіка 1773, каб не дазволіць зацвярджэння першага падзелу Рэчы Паспалітай. Як навагародскі пасол быў прадстаўніком ад апазіцыі[4].

Меў чын палкоўніка Літоўскай кавалерыі. У 1789 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава[5]. Удзельнічаў у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі. Быў абраны ў Судовы Камітэт пры Найвышэйшай Літоўскай Радзе.

У 1812 годзе, пасля заняцця былой тэрыторыі ВКЛ войскамі Напалеона, меў намер вярнуцца на радзіму, пра гэта пісалі польскія і вялікалітоўскія газеты.

Зноскі

  1. 1 2 http://thesaurus.cerl.org/record/cnp02077485
  2. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/samuel-korsak-ur-ok-1745-zm-1794-czlonek-rady-najwyzszej-litewskiej
  3. Зміцер Юркевіч. Як “уваскрос” Самойла Корсак. (нявызн.). Краязнаўчая газета. Праверана верасень 2014.
  4. Ryszard Chojecki, Patriotyczna opozycja na sejmie 1773 r., w: Kwartalnik Historyczny, LXXIX, nr 3, 1972, s. 557, 560.
  5. Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Św. Stanisława, Warszawa 2006 s. 197.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1745 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1794 годзе
Катэгорыя·Корсакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады
Катэгорыя·Таргавіцкія канфедэраты
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года