wd wp Пошук:

Тамаш Ваўжэцкі

Тамаш Ваўжэцкі (польск.: Tomasz Antoni Wawrzecki; 7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласці — 5 жніўня 1816, Відзы Лаўчынскія Браслаўскага павета), адзін з кіраўнікоў паўстання 1794.

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага пав. на Чатырохгадовым сейме Рэчы Паспалітай 17881792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцці Канстытуцыі. У пачатку паўстання 1794 дзейнічаў у чыне генерала ў Браслаўскім пав., потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Брэстам.

Пасля паланення Т. Касцюшкі сам узначаліў паўстанне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зняволенні. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. З цягам часу змяніў сваю палітычную арыентацыю на прарасійскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сенатара, ваяводы і міністра юстыцыі.

Сям’я

У шлюбе з Юзэфай з Пацаў, дачкой пісара вялікага літоўскага Антонія Міхала Паца.

Памяць

Памяць пра Тамаша Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У Відзах знаходзіцца магіла.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Tomasz Wawrzecki // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 5 жніўня
Катэгорыя·Харунжыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1753 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1816 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1759 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Род Ваўжэцкіх
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Ваўжэцкія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Падкаморыя ковенскія
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскай губерні