wd wp Пошук:

Станіслаў Мірскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірскі. Станіслаў Войцех Мірскі (польск.: Stanisław Wojciech Mirski; 21 кастрычніка 1756 в. Завер’е, Браслаўскі павет — 1805 ці 1815) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх герба «Бялыня». Нарадзіўся ў сям’і Цыпрыяна.

Пісар земскі браслаўскі ў 1788 годзе, вялікі пісар літоўскі з 10 студзеня 1791 года. Пасол на соймы 1784, 1788[2].

Належаў да рэфарматараў, «Згуртавання сяброў урадавай уставы». Уваходзіў у канспіратыўную арганізацыю Я. Ясінскага па падрыхтоўцы паўстання 1794 года. 2 красавіка 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады, пасля яе роспуску 1 чэрвеня 1794 года прызначаны Т. Касцюшкам членам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага, узначальваў яе Аддзел справядлівасці. Пасля здачы Вільні ў жніўні 1794 года выехаў у Гародню, потым у эміграцыі[2]. Маёнтак Манковічы ў Дзісненскім павеце (92 душы) канфіскаваны.

Вярнуўся ў час амністыі паўстанцам Паўла I[2].

Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, пасведчаны каля 1810, суддзя ў 1818, масон 3-й ст. у 1820.

Разам з жонкай Станіславай фундаваў касцёл у Слабодцы, пабудаваны ў 1806 г.

Узнагароды

У 1791 годзе адзначаны ордэнамі Белага Арла і Святога Станіслава.

Сям’я

Партрэт Марыі Мірскай, Барбары Шумскай і Адама Напалеона Мірскага. Ян Рустэм, каля 1808. Нацыянальны музей у Варшаве

У шлюбе са Станіславай з Кошчыцаў (каля 1780—1835), дачкой Антонія Тадэвуша Кошчыца. Дзеці:

У Нацыянальным музеі у Варшаве захоўваецца твор Яна Рустэма «Партрэт Станіславы Мірскай» (каля 1815), які знаходзіўся спачатку ў валоданні сям’і Мірскіх, потым Шумскіх і Лапацінскіх у Сар’і. У віленскай сядзібе ўдавы і таксаму ў маёнтку ў Завер’і часта гасціў мастак.

У Каралеўскі замак у Вавелі захоўваецца групавы партрэт «Марыя Мірская, Адам Напалеон Мірскі і Барбара Шумская» (каля 1808) Яна Рустэма, які таксама знаходзіўся ў валоданні Мірскіх, Шумскіх і Лапацінскіх. Партрэтаваныя, у антычных строях, сімвалізуюць музы і Купідона.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 21 мая 2022.
  2. 1 2 3 Валерый Пазднякоў. Мірскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Род Святаполк-Мірскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1805 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1815 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1756 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскай губерні
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных