wd wp Пошук:

Міхал Ежы Мнішак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мнішак.

Міхал Ежы Мнішак (1748 — 14 сакавіка 1806, Слонім) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Чашнік каронны (17771778), сакратар свецкі вялікі літоўскі (17781781), маршалак надворны літоўскі (17811783) і маршалак вялікі каронны (17831793).

Трымаў Люблінскае, Явораўскае, Слонімскае, Растоцкае і Прасяткоўскае староствы. Кавалер шэрагу ордэнаў: Святога Станіслава (1774) і Белага Арла (1778)[1], расійскіх Андрэя Першазванага і Аляксандра Неўскага (1781)[2].

Біяграфія

М. Е. Мнішак з дачкой

Прадстаўнік шляхецкага роду Мнішкаў гербу ўласнага, сын Яна Караля, падкаморага вялікага літоўскага, і Кацярыны з Замойскіх. Меў братоў Юзафа Яна і Станіслава Ежы.

Навучаўся ў Варшаве, Швейцарыі; вандраваў па краінах Еўропы.

Наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падтрымліваў ідэі Асветніцтва, распрацаваў праект акадэміі навук і нацыянальнага музея. Быў сябрам Таварыства элементарных кнігаў, Адукацыйнай камісіі.

У 17801781 займаў пасаду сакратара дэпартамента замежных інтарэсаў Пастаяннай Рады, у 17821786 — старшыня дэпартаменту паліцыі. Выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая 1791. Выступаў за правядзенне рэформаў у Рэчы Паспалітай з апорай на Расію, за далучэнне караля і вялікага князя да Таргавіцкай канфедэрацыі.

На Гарадзенскім сойме (1793) адмовіўся падпісаць акты аб падзеле Рэчы Паспалітай і пакінуў пасаду маршалка вялікага кароннага. Па адмаўленні С. А. Панятоўскага ад стальца ў Горадні суправаджаў яго ў Пецярбургу.

Першы раз ажаніўся з Пелагеяй Тэрэзай Патоцкай, другі — з Уршуляй Замойскай. У другім шлюбе меў дачок Ізабелу і Паўліну.

Зноскі

  1. Męclewska M. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008. — Warszawa: Zamek Królewski, 2008. S. 221.
  2. Бантыш-Каменский Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005. С. 156.

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў Валынскай губерні
Катэгорыя·Маршалкі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крамянецкім павеце (ВКЛ і Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты слонімскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1806 годзе
Катэгорыя·Маршалкі вялікія каронныя
Катэгорыя·Таргавіцкія канфедэраты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Сакратары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Цярнопальскай вобласці
Катэгорыя·Чашнікі вялікія каронныя
Катэгорыя·Мнішкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Канфедэраты Чатырохгадовага сойма