Падкаморы вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 падкаморы дворны літоўскі) — пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Адказваў за парадак і ўбранства ў пакоях вялікага князя, быў яго дарадцам і ўваходзіў у склад Рады ВКЛ.
Пасля 1559 падкаморыя не прызначаліся. Пасаду аднавіў у 1633 годзе вялікі князь Уладзіслаў Ваза.
На пасаду звычайна прызначаліся толькі прадстаўнікі магнацкіх родаў, такіх як Радзівілы.