wd wp Пошук:

Пастаянная Рада

Паседжанне Пастаяннай Рады

Пастаянная Рада (польск.: Rada Nieustająca) — найвышэйшы адміністрацыйны орган Рэчы Паспалітай у 17751789 гг.

Была ўтворана ў сакавіку 1775 года пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з падачы расійскай імператрыцы Кацярыны II. Да 1789 года Рада з’яўлялася галоўным адміністрацыйным органам Рэчы Паспалітай.

Склад Рады

Дэпартаменты Рады

Кожныя два гады склад Рады пераабіраўся на 1/3.

Ужо першы склад Рады выбіраўся ў адпаведнасці са спісам, пададзеным Кацярынай II (толькі тры кандыдаты патрапілі ў Раду з аналагічнага «прускага ліста»). Дэкрэты Пастаяннай Рады падпісваў кароль, але ён не меў права іх адхіляць.

Пастаянная Рада выбіралася на Вальных Соймах і была падсправаздачная Сойму. Па-сутнасці, Рада стала першым у гісторыі Рэчы Паспалітай органам «міжсоймавай» вышэйшай улады, які кантраляваў усе сферы жыцця краіны.

19 студзеня 1789 года на паседжанні Чатырохгадовага сейма Пастаянная Рада была ліквідавана абсалютнай большасцю галасоў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Палітыка Рэчы Паспалітай