wd wp Пошук:

Сакратар вялікі літоўскі

Сакратары вялікія літоўскія (лац.: secretarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Спачатку сакратаром называлася службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая непасрэдна займалася справаводствам вялікага князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню згадваецца ў 1407, часам так называліся вялікакняскія пісары, як мяркуецца, найбольш заслужаныя з іх. З другой паловы 16 стагоддзя сакратар — асобны ўрад, часам іх дзейнасць не была звязана проста са справаводствам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і іншыя). Некаторыя сакратары вялі дакументацыю Рады Вялікага Княства Літоўскага, што пазней рабілі рэгенты.

Сакратар вялікі духоўны — цэнтральны ўрад, асобны ад апарату канцлера і падканцлера ВКЛ. Утвораны на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асоб, вёў спецыяльна даручаныя справы.

Сакратар вялікі свецкі — цэнтральны ўрад. У пачатку 16 стагоддзя з тытулам «найвышэйшы сакратар ВКЛ» выступаў пісар Іван Сямёнавіч Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталы ўрад сакратара вялікага свецкага ўстаноўлены ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1764.

Спіс вялікіх сакратароў літоўскіх (духоўных)

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія сакратары літоўскія
16711684Канстанцін Казімір Бжастоўскі
(Konstanty Kazimierz Brzostowski)
Паступіў на смаленскага біскупа
10 верасня
1684
28 жніўня
1698
Вінцэнт Станіслаў Валовіч
(Wincenty Stanisław Wołłowicz)
Памёр
16981704Ян Мікалай Згерскі
(Jan Mikołaj Zgierski)
18 красавіка
1704
1713Павел Францішак Сапега
(Paweł Franciszek Sapieha)
Паступіў на жамойцкага біскупа
15 снежня
1713
15 лістапада
1724
Міхал Геранім Анцута
(Michał Hieronim Ancuta)
18 лістапада
1724
1736Юзаф Міхал Карп
(Józef Michał Karp)
Паступіў на жамойцкага біскупа
20 студзеня
1736
1740Антоні Дамінік Тышкевіч
(Antoni Dominik Tyszkiewicz)
Паступіў на жамойцкага біскупа
10 чэрвеня
1740
1748Антоні Юзаф Война
(Antoni Józef Wojna)
Памёр
14 чэрвеня
1748
1755Антоні Эразм Валовіч
(Antoni Erazm Wołłowicz)
Паступіў на луцкага біскупа
25 мая
1755
1762Ян Дамінік Лапацінскі
(Jan Dominik Łopacińskii)
Паступіў на жамойцкага біскупа
12 сакавіка
1762
1782Томаш Ігнацы Зянковіч
(Tomasz Ignacy Zienkowicz)
10 жніўня
1782
1793Ежы Антоні Палубінскі
(Jerzy Antoni Połubiński)

Спіс вялікіх сакратароў літоўскіх (свецкіх)

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія сакратары літоўскія
24 снежня
1764
1773Яўхім Храптовіч
(Joachim Chreptowicz)
Паступіў на літоўскага падканцлера
27 красавіка
1773
1778Андрэй Агінскі
(Andrzej Ignacy Ogiński)
Паступіў на троцкага кашталяна
13 мая
1778
1781Міхал Ежы Мнішак
(Michał Jerzy Mniszech)
Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
23 мая
1781
1793Фрыдэрык Юзаф Машынскі
(Fryderyk Józef Moszyński)
Паступіў на вялікага кароннага маршалка
17931795Валерыян Тэнгаборскі
(Walerian Tęgoborski)
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Сакратары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага