wd wp Пошук:

Міраслаў Андрэевіч Хлебасолаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хлебасолаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міраслаў Хлебасолаў (нар. 18 студзеня 1999, Баранавічы) — беларускі футбаліст, нападнік крымскага клуба «Акіян» з Керчы.

Бацька Міраслава Андрэй Хлебасолаў і старэйшы брат Дзмітрый Хлебасолаў таксама з’яўляюцца футбалістамі.

Клубная кар’ера

Выхаванец «Баранавічаў», дэбютаваў за клуб 12 ліпеня 2015 года ў матчы супраць «Смаргоні» (1:1). Хутка пасля гэтага далучыўся да акадэміі іспанскага «Левантэ», дамоўленасць аб гэтым была дасягнута яшчэ ў сакавіку 2015 года[1]. У сакавіку 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Левантэ»[2], аднак гуляў толькі за моладзевы склад і не прыцягваўся да асновы.

У сакавіку 2018 года вярнуўся ў «Баранавічы»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2018 года пакінуў каманду[4], але праз некалькі месяцаў вярнуўся ў клуб. Са студзеня 2019 года стаў трэніравацца са «Смалявічамі» і пачаў сезон у складзе каманды, аднак пераважна толькі выхадзіў на замену ў ліпені пакінуў клуб.

У сакавіку 2020 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[5], у жніўні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[6] і неўзабаве перайшоў у «Ліду»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», аднак у лютым папоўніў склад петрыкаўскага «Шахцёра»[8]. Пакінуў клуб у снежні 2021 года[9].

У сакавіку 2022 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве адправіўся на прагляд у «Энергетык-БДУ» і падпісаў кантракт з клубам[10]. Дэбютаваў у Вышэйшй лізе 17 красавіка 2022 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:1), вышаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У маі 2022 года пакінуў каманду.

У жніўні 2022 года далучыўся да крымскага клуба «Акіян» з Керчы[11].

Міжнародная кар’ера

У верасні і кастрычніку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 (1)Д2БаранавічыБеларусь10
2018Д2БаранавічыБеларусь172
2019 (1)Д2СмалявічыБеларусь110
2020 (1)Д2ХваляБеларусь100
2020 (2)Д2ЛідаБеларусь113
2021Д2ШахцёрБеларусь162
2022 (1)Д1Энергетык-БДУБеларусь50

Зноскі

  1. Мирослав Хлебосолов будет учиться в академии “Леванте”
  2. Мирослав Хлебосолов подписал профессиональный контракт с “Леванте”
  3. Мирослав Хлебосолов покинул “Леванте” и вернулся в Барановичи
  4. Мирослав Хлебосолов покинул “Барановичи”
  5. Мирослав Хлебосолов и Кирилл Алексиян стли игроками “Волны”
  6. “Волна” рассталась с тремя игроками
  7. “Лида” подписала трех новичков
  8. Мирослав Хлебосолов стал игроком петриковского “Шахтера”
  9. Петриковский “Шахтер” объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами
  10. Мирослав Хлебосолов стал игроком “Энергетика-БГУ”
  11. Футбол. Белорусский форвард Мирослав Хлебосолов будет выступать за “Океан” из Керчи
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Акіян Керч
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда