wd wp Пошук:

Мінск Крышталь

«Мінск Крышта́ль» — дзяржаўны лікёра-гарэлачны завод Беларусі, заснаваны ў 1893 годзе ў Мінску братамі Янкелем і Зэльманам Ракаўшчыкамі.

Ёсць найбуйнейшым вытворцам гарэлкі ў Беларусі. На 2020 год у склад ААТ «Мінск Крышталь» уваходзілі: 3 спіртзаводы — Бярэзінскі, Урэцкі (Любанскі раён) і Хотаўскі (Стаўбцоўскі раён); Сноўскі крухмальны завод (Нясвіжскі раён) і агракамбінат «Туча» (Клецкі раён)[4]. З 2015 года «Мінск Крышталь» узначальваў холдынг, у склад якога ўваходзілі 7 дзяржаўных ААТ альгакольнай галіны: Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод», «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (Магілёўская вобласць), «Мазырскі спіртагарэлачны завод» (Гомельская вобласць) і Харчовы камбінат «Весялова» (Барысаўскі раён)[5]. У Беларусі налічвалася 105 уласных крамаў «Мінск Крышталь» — 38 у Мінску; 19 у Мінскай вобласці, з іх 2 у Маладзечне; 13 у Віцебскай вобласці, з іх 4 у Віцебску, 3 у Оршы і па 2 у Наваполацку і Полацку; 12 у Магілёўскай вобласці, з іх 5 у Магілёве і 4 у Бабруйску; 10 у Гродзенскай вобласці, з іх 3 у Гродна; 8 у Гомельскай вобласці, з іх 2 у Гомелі; 5 у Брэсцкай вобласці[6]. Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў 3 краінах: Арменіі — ТАА «Ар-Бе» (Ераван), Латвіі — ТАА «Белхарчпрам» (Рыга) і Расіі — ТАА «МКР» (Масква)[7].

Вырабы

На 2020 год ААТ «Мінск Крышталь» вырабляла:

Гісторыя

Завадскі корпус пачатку XX ст.

У 1893 годзе браты Янкель і Зэльман Ракаўшчыкі адчынілі на Ніжне-Ляхаўскай вуліцы Мінску дрожджа-вінакурны завод, якім меў паравую машыну і 20 супрацоўнікаў. У 1905 годзе вырабы прадпрыемства адзначылі Залатым медалём выстаўкі ў Парыжы (Францыя). У 1906-м узнагародзілі Залатым медалём Растоўскай выстаўкі пастаўшчыкоў імператарскага двара. У 1910 годзе на заводзе ўсталявалі дынама-машыну, лякамабіль і газагенератар. У 1911 годзе гарэлку завода адзначылі Галоўнай узнагародай Рымскай выстаўкі (Італія). Да 1913 годзе завод зрабіўся найбольшым вытворцам гарэлкі на тэрыторыі Беларусі. У 1918 годзе расійскія бальшавікі нацыяналізавалі завод, які выкарыстоўвалі ў якасці складоў. У 1924 годзе ўрад Беларускай ССР аднавіў спіртзавод у якасці дзяржаўнага прадпрыемства. У 1964 годзе Мінскі дрожджа-вінны камбінат утварыў аб’яднанне «Крышталь», у якое ўвайшлі 4 лікёра-гарэлачныя заводы. У 1976 годзе на яго аснове стварылі аб’яднанне спіртавой і лікёра-гарэлачнай прамысловасці, куды ўліліся яшчэ 9 спіртзаводаў[9].

У 2002 годзе Мінскі вінна-гарэлачны завод пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства «Мінск Крышталь». У 2011 годзе 59 % экспарту прыпала на Літву праз гандлёвы дом ТАА «Белхарчпрам». Яшчэ 18 % экспартавалі праз ТАА «Рэйпер» у Турцыю. У 2012 годзе 95 % продажаў у Беларусі прыпадала на Мінск. У 2013 годзе на галаўным прадпрыемстве «Мінск Крышталь» усталявалі бракеражныя аўтаматы і дэпалетызатары. У філіяла «Туча» (Клецкі раён) ўзвялі бульбасховішча на 15 000 тонаў. На Сноўскім крухмальным заводзе (Нясвіжскі раён) дабудавалі ачышчальныя збудаванні. У 2013 годзе акцыз складаў 70 % цаны гарэлкі «Крышталь», цана якой вырасла за год з 25 000 ($2,8) да 52 000 рублёў ($5,8) за пляшку. У выніку прадпрыемства ўвайшло ў лік найбольшых падаткаплатнікаў Мінску і выплаціла 1,6 трлн беларускіх рублёў ($178,4 млн) падаткаў. ААТ «Мінск Крышталь» павялічыў сваю долю на рынку Беларусі з 30 % да 36 %. Аднак падзенне продажаў гарэлкі ў Беларусі склала 25 % да ўзроўню 2012 года. У 2013 годзе «Мінск Крышталь» увёў пасады абласных кіраўнікоў продажамі і адчыніў абласныя гуртовыя склады. Сыравіну ў цэх рэктыфікацыі пастаўлялі 3 даччыныя спіртзаводы: Бярэзінскі, Урэцкі (Любанскі раён) і Хотаўскі (Стаўбцоўскі раён). Частку збожжа нарыхтоўвалі на даччынай СВФ «Туча». Для гарэлкі выкарыствоўвалі ваду, апрацаваную крэмніем. Саму гарэлку фільтравалі срэбрам праз 2 устаноўкі. Налічвалася 24 фірмавыя крамы. Гандлёва-лагістычны цэнтр займаў 0,7 гектара і мог змяшчаць ад 350 000 дэкалітраў гарэлкі[9].

17 ліпеня 2015 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 326 «Аб стварэнні і дзейнасці холдынга па вытворчасці алкагольнай прадукцыі», паводле якога прызначыў яго “кіраўнічай кампаніяй — ААТ «Мінск Крышталь». У склад холдынга пастанаўлялася да 1 верасня 2015 года ўключыць 7 дзяржаўных ААТ: Брэцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод», «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (Магілёўская вобласць), «Мазырскі спіртагарэлачны завод» (Гомельская вобласць) і Харчовы камбінат «Весялова» (Барысаўскі раён). Паводле падпункту 2.7 Указу, «дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў не распаўсюджваецца на алкагольную прадукцыю, што вырабляецца арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад холдынга». Таксама паводле падпункту 2.4 холдынгу адтэрмінавалі выплату акцызаў на 90 дзён з дня адгрузкі спіртовых вырабаў[10].

Галерэя

Зноскі

  1. Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год(руск.) , Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (2016). Праверана 19 сакавіка 2020.
  2. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за долар) (нявызн.), Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (2016). Праверана 19 сакавіка 2020.
  3. Агульныя звесткі(руск.) , ААТ «Мінск Крышталь» (2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  4. Будова(руск.) . ААТ «Мінск Крышталь» (2 чэрвеня 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  5. Пра нас(руск.) . ААТ «Мінск Крышталь» (2 чэрвеня 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  6. Крамы(руск.) . ААТ «Мінск Крышталь» (2 чэрвеня 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  7. Партнёры(руск.) . ААТ «Мінск Крышталь» (2 чэрвеня 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  8. Бакалея(руск.) . ААТ «Мінск Крышталь» (2 чэрвеня 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  9. 1 2 Уладзімір Хількевіч, Алена Даўжанок. «Нельга проста «сядзець» на традыцыях — патрэбна іх развіваць» // Звязда : газета. — 16 лістапада 2013. — № 216 (27581). — С. 6-7. — ISSN 1990-763x.
  10. А. Лукашэнка Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2015 года № 326 «Аб стварэнні і дзейнасці холдынга па вытворчасці алкагольнай прадукцыі»(руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (22 ліпеня 2015). Праверана 19 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вытворцы алкагольных напояў Беларусі
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі
Кампаніі паводле алфавіта
Прадпрыемствы Мінска
Кампаніі, заснаваныя ў 1893 годзе
Кастрычніцкая вуліца (Мінск)
1893 год у Мінску
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі