wd wp Пошук:

Чыпсы

Бульбяныя чыпсы

Чыпсы (англ.: chip — стружка) — абсмажаныя ў алеі тонкія скрылікі бульбы. Страва ўзнікла ў 1853 годзе ў штаце Нью-Ёрк (ЗША). У 1937 годзе ў ЗША стварылі Нацыянальны інстытут бульбяных чыпсаў, які пазней стаў Міжнародным. У 2011 г. на кожнага жыхара ЗША прыпадала па 3 кг чыпсаў, на вытворчасць якіх пайшло 11% бульбы. На 2013 г. большасць паўфабрыкатаў-чыпсаў у свеце выраблялася з кукурузнай, пшанічнай і рысавай мукі з даданнем крухмалу і прыправаў. Таксама ў якасці асноўнай сыравіны выкарыстоўваецца іншая гародніна (баклажан, буракі, кабачкі, морква), садавіна (банан, груша, хурма, яблык) і сыр[1].

Віды

Бульбяныя чыпсы (Англія)

Стварэнне і распаўсюджанне

Смажанне чыпсаў у алеі

24 жніўня 1853 г. у рэстаране «Дом месяцавага возера»(англ.) бел. (Саратога-Спрынгз(англ.) бел., шт. Нью-Ёрк, ЗША) уласнік Нью-Ёрскай галоўнай чыгункі(англ.) бел. Карнелій Вандэрбільт(англ.) бел. (17941877) загадаў афіцыянту вярнуць на кухню смажаную бульбу, бо «тая занадта тоўста парэзаная, таму не падсмажылася, як трэба». Кухар Джордж Крам(англ.) бел. (18281914) у адказ парэзаў бульбу тонкімі скрылікамі (анг. chips) таўшчынёй з паперу, падсмажыў іх у алеі і крута пасаліў. Страва спадабалася К. Вандэрбільту і стала падавацца ў іншых рэстаранах ЗША. У 1890 г. чыпсы пачалі прадаваць на вуліцы[2]. У 1926 г. чыпсы сталі ўпакоўваць у вошчаную паперу. У 1932 г. у Нэшвіле (шт. Тэнесі) узнікла гандлёвая марка чыпсаў «Lay’s»[1], пад якой на 2012 г. прадавалася звыш паловы чыпсаў у ЗША.

Беларусь

Пелетныя чыпсы

У 1987 г. Навукова-даследчы інстытут харчавання пры Акадэміі навук БССР атрымаў патэнт на вытворчасць чыпсаў у выглядзе абсмажанай цеставай стужкі з бульбянога пюрэ і крухмалу. Вынайдзенае вытворчае абсталяванне пастаўлялася ў межах СССР па больш як 50 установак штогод. Затым на Уздзенскі экперыментальны завод (цяпер завод бульбапрадуктаў; Мінская вобласць) паставілі лінію вытворчасці бульбяной заедкі з пелетаў, якія адначасна награвалі і фарміравалі з дапамогай вінта ў экструдары[2]. 24 жніўня 2013 г. Дзень чыпсаў пачаў адзначацца іх вытворцамі ў Беларусі[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Вікторыя Захарава. Чыпсуюць усе // Звязда : газета. — 24 жніўня 2013. — № 158 (27523). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. 1 2 3 Надзея Нікалаева. Шлях чыпсаў // Звязда : газета. — 20 верасня 2011. — № 179 (27042). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  3. 24 жніўня — бясплатная раздача чыпсаў. Газета «Новы час» (21 жніўня 2013). Праверана 12 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Стравы з бульбы
Катэгорыя·Амерыканская кухня
Катэгорыя·З’явіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Фаст-фуд
Катэгорыя·Закускі