wd wp Пошук:

Беразіно

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беразіно (значэнні). Беразіно́[2] (трансліт.: Bierazino) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бярэзінскага раёна, прыстань на р. Бярэзіна. За 101 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Насельніцтва 11 698 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1501 годзе як мястэчка. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1560-х гадоў у Менскім павеце Вялікага княства Літоўскага, называлася Ніжнім Беразіном, належала Сапегам; з 1671 года ім валодалі Тышкевічы, Патоцкія. З 1668 года меў прывілей на штотыднёвы торг і штогадовы кірмаш. У Паўночную вайну (1700—1721) каля Беразіна 16—17 ліпеня 1708 года цераз раку Бярэзіна перапраўляўся са сваімі войскамі шведскі кароль Карл XII.

З 1793 года мястэчка Ігуменскага павета. У 1905 годзе адбыліся выступленні працоўных.

З 17 ліпеня 1924 — цэнтр раёна ў Барысаўскай акрузе, 9 чэрвеня 1927 — цэнтр раёна ў Мінскай акрузе (да 23 ліпеня 1928), са студзеня 1938 — цэнтр раёна ў Магілёўскай вобласці. З 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак, з 20 верасня 1944 — цэнтр раёна ў Мінскай вобласці.

З 25 снежня 1962 — раён скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў Чэрвеньскі раён, 6 студзеня 1965 — раён адноўлены. З 7 сакавіка 1968 Беразіно — горад раённага падпарадкавання.

Гістарычная галерэя

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Беразіно».

Славутасці

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Беразіна

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беразіно
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Бярэзінскага раёна