wd wp Пошук:

Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод

ААТ «Гро́дзенскі лікё́ра-гарэ́лачны заво́д» — беларуская кампанія па вытворчасці гарэлкі, якая размешчана ў Гродна, па вул. Віленскай, 22[1].

Апісанне

Уваходзіць у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам». З ліпеня 2015 года прадпрыемства ўваходзіць у склад алкагольнага холдынгу «Мінск Крышталь Груп» згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 326 «Аб стварэнні беларускага алкагольнага холдынгу». Кіруючай кампаніяй з’яўляецца ААТ «Мінск Крышталь».

Вырабляе гарэлку, лікёра-гарэлачныя вырабы, віно пладовае, а філіял завода — Варанчанскі спіртзавод вырабляе спірт-сырэц, спірт этылавы рэктыфікат в/а, солад жытні сухі, які выкарыстоўваецца ў хлебапячэнні. Вытворчая дзейнасць ажыццяўляецца на трох асноўных участках: участак падрыхтоўкі лікёрагарэлачных вырабаў, два ўчасткі разліву лікёрагарэлачных вырабаў; у Варанчанскім філіяле вырабляцца спірт вышэйшай ачысткі, на Мірскім філіяле — спірт «Люкс».

У 2011 годзе пачаты выпуск прадукцыі пад вядомымі брэндамі «Мърная», «Medoff» і «Хлібний Дар», а пазней таксама «Наша марка», «Первак».

Вытворчыя магутнасці

Праектная магутнасць прадпрыемства па стане на 2015 год складае:

Гісторыя

Заснаваны у 1880-х гадах. У 1889 годзе прадпрымальнік Лейба Усеравіч Слуцкі выкупіў землю ў горадзе Гродна на беразе ракі Гараднічанкі і атрымаў дазвол на будаўніцтва па вуліцы Віленскай, 22. На працягу года ён пабудаваў 2 цагляных будынка і 3 драўляных будынка. Будынкі былі аднапавярховымі, крытымі бляхай і гонкай. Першапачаткова гэта быў піўзавод.

У 1897 годзе піўзавод па вуліцы Віленскай быў восьмым прадпрыемствам у Гродзенскай губерні па магутнасці. З 1937 года заводам кіравала дачка Слуцкага. Пасля 1939 года, калі Заходнюю Беларусь далучылі да Усходняй, лёс сям’і Слуцкіх невядомы, завод быў разрабаваны. Аднаўленне завода ставіцца да канца 1940-х гадоў. З 1947 года завод выпускаў безалкагольныя напоі. У гэтым жа годзе для забеспячэння заходніх раёнаў Беларусі віннай прадукцыяй урадам быў арганізаваны вінзавод, магутнасці якога былі нязначныя.

Сыравінай для віна служылі яблыкі, плады і ягады, якія прымаліся ад насельніцтва. Пачынаючы з 1960-х гадоў, магутнасць завода ўзрасла да перапрацоўкі 4 тыс. тон сыравіны за сезон. Акрамя вытворчасці віна пладова-ягаднага ажыццяўляўся разліў віна вінаграднага. Наладзілася вытворчасць воцату, сокаў спіртаваных, вінаматэрыялаў. У 1981 годзе да заводу быў далучаны Свіслацкі вінзавод і прадпрыемства было перайменавана ў Гродзенскі вінкамбінат. У 1985 годзе ўрадам прынята рашэнне аб спыненні[ru] вытворчасці пладова-ягаднага віна, у сувязі з гэтым на заводзе застаўся толькі разліў вінаў вінаградных і было засвоена вытворчасць напояў безалкагольных. Свілачскі вінзавод у тым жа годзе быў перапрафіляваны на вытворчасць цукерак і выйшаў са складу Гродзенскага вінкамбіната. З 1992 года на заводзе пачалі вытворчасць настоек, аказвалі паслугі па разліву спірту. У лютым 1994 годзе Гродзенскі вінкамбінат прыступіў да вытворчасці гарэлкі «Русская». З 1995 года пачалі вытворчасць лікёраў. Асартымент гарэлкі пастаянна пашыраўся і скарачалася вытворчасць настоек, у сувязі з тым, што апошнія не карысталіся попытам насельніцтва.

У 1996 годзе Гродзенскі вінаробны камбінат перайменаваны ў Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод. У 2001 годзе Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод перайменаваны ў РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод». У 2003 годзе да РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» далучаны Варанчанскі спіртзавод, які мае статус філіяла. Варанчанскі філіял знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці ў Карэліцкім раёне. На Варанчанскім і Мірскім філіяле вырабляецца спірт-сырэц, спірт вышэйшай ачысткі і жытні солад.

У красавіку 2006 года РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» перайменаваны ў РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод „Неманофф“».

З 1 лістапада 2007 запушчана новая лінія разліву лікёрагарэлачнай прадукцыі італьянскай вытворчасці, якая дазваляе разліваць прадукцыю ў бутэлькі ёмістасцю ад 100 г да 1000 г рознай канфігурацыі. Прадукцыйнасць лініі складае 8000 бут./гадзіну, раней — 6000 бут./гадзіну. У цэху разліву выраблены капітальны рамонт з ужываннем сучасных матэрыялаў еўрапейскай якасці, устаноўленыя кандыцыянеры.

З 29 снежня 2012 года РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод „Неманофф“» пераўтворана ў ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод».

Зноскі

  1. ОАО «Гродненский ликеро-водочный завод» (руск.) . Белгоспищепром. Праверана 3 кастрычніка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі
Катэгорыя·1889 год у Гродне
Катэгорыя·Прадпрыемствы Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вытворцы алкагольных напояў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі