wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін

Мікола (Мікалай) Мікалаевіч Шчакаціхін (13 (1) кастрычніка 1896, Масква — 1 кастрычніка 1940, Белябей, Башкірская АССР) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык і тэарэтык мастацтва, педагог.

Біяграфія

Сям’я і дзяцінства

Нарадзіўся ў Маскве. Маці Мікалая, Лідзія Пятроўна Шчакаціхіна нарадзіла сына ад інжынера, які рана пакінуў сям’ю[1].

Сястра маці М. Шчакахіна, Варвара Пятроўна, была жонкай расійскага юрыста Барыса Гальдэнвейзера(руск.) бел.. Іх сын, знакаміты савецкі музыкант Аляксандр Барысавіч Гальдэнвейзер пакінуў пра сваю цётку Лідзію такія ўспаміны:

"

Лідзія Пятроўна вучылася ў жаночай класічнай гімназіі Фішар(руск.) бел. у Маскве, пасля заканчэння якой атрымала месца настаўніцы ў Арлоўскай гімназіі. У Арле яна і пражыла некалькі гадоў разам са сваёй маці, Аляксандрай Васілеўнай — маёй бабуляй. Жылі яны там да самай смерці бабулі, пасля чаго цётка Лідзія пераехала ў Маскву і служыла ў розных установах. У маладыя гады цётка Лідзія захварэла псіхічным засмучэннем і некалькі месяцаў лячылася ў псіхіятрычнай клініцы ў Маскве. У яе быў пасля (ужо ў Маскве) няшчасны раман, у выніку якога нарадзіўся сын Коля, таленавіты юнак, але вельмі шалапутны. У якасці мастацтвазнаўцы ён працаваў у розных гарадах Расіі. У гады грамадзянскай вайны і голаду цётка Лідзія з сынам патрапілі ў Харкаў; абодва захварэлі там сыпным тыфам. Калі Коля ачуняў і выйшаў з лякарні, маці ён нідзе не знайшоў - відавочна, яна памерла ў бальніцы.

Гольденвейзер А. Б. Воспоминания. М., 2009. С. 29
"

З дзяцінства размаўляў на 4 мовах, пазней вывучыў яшчэ некалькі (паводле розных звестак, ведаў 12 моў).

Адукацыя і прафесійная дзейнасць

Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.

Скончыў у 1914 годзе маскоўскую гімназію Флёрава(руск.) бел. і зрабіўся паэтам. Ён уваходзіў у малавядомы літаратурны гурток, які застаўся ў летапісах адным-адзіным друкаваным зборнікам «Дворец мечтаний» і некалькімі публічнымі выступамі. У 1915 годзе выйшаў альманах гуртка, які ўтрымлівае шэсць яго вершаў. На адным з маскоўскіх аўкцыёнаў у 2018 годзе быў выстаўлены рукапісны зборнік «Щекатихин Н. Браслет экстазов», атрыбуцыя і набыццё якога дазволілі пашырыць корпус вершаў М. Шчакаціхіна ў некалькі разоў.

У 19141918 вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, куды паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт, праз год перавёўся на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага, а ў 1917 годзе вярнуўся назад на гісторыка-філалагічны. З 1922 года ў Мінску. У 19221924 працаваў у БДУ, дацэнт; у 19251928 — у Інбелкульце (стварыў пры Інбелкульце Камісію па гісторыі мастацтва), у 19291930 — у БелАН[2].

Рэпрэсіі

18 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 года па пастанове пазасудовага органа (калегіі АДПУ СССР) быў высланы ў Белябей Башкірскай АССР тэрмінам на 5 гадоў. Працаваў статыстыкам, планавіком у кааперацыі, выкладаў у сярэдніх навучальных установах. Нейкі час жыў у в. Колтаўцы (30 км ад Белябея). Працягваў займацца навуковай дзейнасцю, аб выніках якой пісаў у лістах да акадэміка У. Пічэты. Але на навуковыя пасады яму не дазволілі вярнуцца. Рэгулярна перад рэвалюцыйнымі святамі М. Шчыкаціхіна ў «прафілактычных» мэтах арыштоўвалі. У турмах захварэў на туберкулёз, ад якога і памёр. Рэабілітаваны 30 студзеня 1956 года судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа М. Шчакаціхіна і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Экслібрыс Міколы Шчакаціхіна. Анатоль Тычына. Венера Мілоская, якая абвіта скарпіёнам; праз вакно відаць вежа езуіцкага калегіума; унізе з правага боку — манаграма: «M. S.», а з левага — злучэнне астранамічных знакаў Венеры і Скарпіёна. Аздобы на матывы слуцкіх паясоў.
Мікола Шчакаціхін у сваім кабінеце. 1920-29

Адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства. Даследаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасці: культавае дойлідства і манументальны жывапіс XIXIX стагоддзяў, іканапіс XVIIXVIII стагоддзяў, абарончыя збудаванні, старажытныя беларускія гравюры, мастацтва кніг Ф. Скарыны, творчасць многіх беларускіх мастакоў, у тым ліку В. Вашчанкі, М. Філіповіча, В. Волкава, А. Грубэ, І. Ахрэмчыка, У. Кудрэвіча, і інш. Упершыню ў беларускім савецкім мастацтвазнаўстве выпрацаваў навуковую канцэпцыю гісторыі беларускага мастацтва, асноўныя кірункі яго развіцця, зрабіў спробу перыядызацыі. Пільную ўвагу аддаваў станаўленню нацыянальнай мастацкай школы, арганізацыі мастацкага жыцця рэспублікі. Выступаў з публікацыямі па праблемах беларускага мастацтва, аўтар артыкула пра беларускае мастацтва для 1-га выдання Вялікай Савецкай Энцыклапедыі (т. 5, 1930)[2]. Разглядзеў і апісаў будынак Мінскай халоднай сінагогі.

У 1928 годзе выдаў т. 1 сваёй галоўнай працы «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва». Прадоўжыць гэта выданне не здолеў, бо 18 ліпеня 1930 быў арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У час арышту навуковы супрацоўнік БелАН, дацэнт БДУ, гадаваў дваіх дзяцей.

Памяць

Мемарыяльная дошка

У 2008 годзе на доме Кастравіцкай (вул. Валадарскага, 24) у Мінску, дзе ў 19221930 гадах жыў Мікалай Шчакаціхін, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар К. Селіханаў). На адкрыцці дошкі з прамовамі выступілі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, старшыня праўлення Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, пісьменнік Арсень Ліс і іншыя[3].

Творы

У філатэліі

Зноскі

  1. Соболев А. Л.На краешке стола (Записки комментатора) (руск.)
  2. 1 2 Шчакаціхін Мікалай Мікалаевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. У памяць пра Мікалая Шчакаціхіна

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў СССР
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы СССР
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Башкартастане
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай