wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вазнясенскі.

Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі (5 (17) ліпеня 1888, с. Чукалы, Сімбірская губерня, цяпер Ардатаўскі раён, Мардовія — 16 студзеня 1966, Казань) — літаратурны крытык, літаратуразнавец і тэатразнавец, педагог[1]. Доктар філалагічных навук (1944), прафесар (1927).

Біяграфія

Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і (бацька ў далейшым прыняў сан і стаў святаром). Скончыў Сімбірскую духоўную семінарыю (пасведчанне № 377 ад 26 чэрвеня 1909 г.). У 1909 г. паступіў на славяна-расійскае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта[2], пасля сканчэння якога за выпускную працу «Руская журналістыка 40-х гадоў XIX стагоддзя ў яе галоўных накірунках» (1912) пад кіраўніцтвам І. Замоціна атрымаў ступень кандыдата і быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1915 г. — выкладчык, прыват-дацэнт Варшаўскага (пазней Данскога) ўніверсітэта ў Растове-на-Доне. З 1921 г. — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 г. — прафесар БДУ[1].

Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.

У 1929—1931 гг. зазнаў рэпрэсіі з боку кіраўніцтва ўніверсітэта і быў вымушаны з’ехаць у Маскву, дзе працаваў метадыстам у Аддзеле прафтэхадукацыі пры Наркамаце цяжкай прамысловасці СССР(руск.) бел., пазней — прафесарам літаратуры ў Дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі, Маскоўскім педагагічным інстытуце(руск.) бел.[1].

У 1934 г. быў арыштаваны ў Маскве па «Справе славістаў(руск.) бел.» (справе «Расійскай нацыянальнай партыі») і асуджаны на 5 год лагероў. Пакаранне адбываў у САЗЛАГу ва Узбекістане (рэабілітаваны ў 1964 г.) [3].

У 1939 годзе пасля вызвалення пераехаў на сталае жыхарства ў Казань. З 1939 г. — выкладчык казанскіх вышэйшых навучальных устаноў. З 1940 г. — прафесар кафедры рускай мовы і літаратуры Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 23.04.1943 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Исследования по истории новой белорусской литературе». Працаваў дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчыкам кафедры рускай і сусветнай літаратуры.

Памёр і пахаваны ў Казані.

Навуковая дзейнасць

Друкаваўся з 1913 года. Даследаваў метадалогію літаратуразнаўства[1], паэтыку беларускай літаратуры, гісторыю рускай літаратуры.

Працы пра творчасць М. Навікова(руск.) бел., М. Лермантава, М. Гогаля, І. Тургенева, І. Катлярэўскага, Т. Шаўчэнка[1].

Абгрунтаваў думку аб ганаровым месцы беларускай літаратуры сярод іншых еўрапейскіх, высунуў тэарэтычную праблему нацыянальнай спецыфікі літаратуразнаўства[1].

Навуковыя працы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Вознесенский Александр Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.
  2. Cписок студентов Императорскаго Варшавскаго университета на 1912—1913 академический год. Варшава, 1913. С. 54
  3. Вазнясенскі Аляксандр Мікалаевіч // Інтэрнэт-праект «Адкрыты спіс»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тэатразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Казані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мардовіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Дэканы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сімбірскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі