wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Барычэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барычэўскі.

Яўге́н Іва́навіч Барычэ́ўскі (17 (29) снежня 1883, Мінск — 12 верасня 1934, Менск; Крыптанім: Е. Б.) — беларускі літаратуразнавец і перакладчык. Прафесар (1928)[1].

У часы беларусізацыі пісаўся як Аўген Барычэўскі.

Біяграфія

Яўген Барычэўскі

Ахрышчаны праз два тыдні па нараджэнні па праваслаўным абрадзе ў мінскім кафедральным саборы, хросным бацькам быў мінскі гарадскі галава Мікалай Галіневіч.[2]

Скончыў Мінскую класічную гімназію (чэрвень 1902[2]). Вучыўся добра, пяцёрак і чацвёрак прыкладна пароўну, але былі тройкі па старажытных мовах і не ўзорныя паводзіны[2]. Паступіў у Берлінскі ўніверсітэт, два семестры вучыўся на філасофскім факультэце. У 1904 годзе перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1910 годзе[1] і 12 студзеня 1911 года атрымаў дыплом 1-й ступені[2]. Атрымаў залаты медаль за выпускную працу «Рэалізм Гартмана».

Дом у Маскве па Вялікім Казіхінскім завулку

У 1912—1913 гадах быў у Італіі. Вярнуўся ў Маскву, пачаў выкладаць рускую літаратуру ў прыватных жаночых гімназіях Патоцкай і Івановай. Таксама займаўся перакладамі і літаратурнай крытыкай, публікаваў артыкулы і даследаванні ў маскоўскіх часопісах і газетах, удзельнічаў у семінарах па пушкіністыцы, быў прыняты ў маскоўскіх літаратурных колах. Сярод знаёмых таго часу Хадасевіч, Брусаў і Пастэрнак (знаёмы яшчэ па ўніверсітэцкім філасофскім гуртку). Жыў з жонкай і маці па Казіхінскім завулку[ru] (№ 30), кабінет Барычэўскага быў у навіслай над завулкам шасціграннай вежы.[2]

Пасля рэвалюцыі працаваў у Наркамасветы[2], восенню 1918 года прызначаны навуковым сакратаром Музейнага аддзела. Удзельнічаў у працы створанага пры наркамаце Інстытута мастацкай культуры разам з Кандзінскім, Родчанкам і Сінезубавым[2]. На пачатку 1922 года запрошаны на працу ў БДУ[1] і пераехаў з Масквы ў Мінск[2].

Працаваў у БДУ[2], Менскай цэнтральнай партыйнай школе (1924—1927), Інбелкульце[2], затым Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР[2] (1927—1933). Прафесар (1928). На пачатку 1930-х гадоў працаваў на кафедры літаратуры Вышэйшага педагагічнага інстытута[2].

На пачатку 1930-х гадоў, калі ў БССР пачаліся рэпрэсіі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, Барычэўскаму ставілі ў віну і «ідэалістычны» падыход да выкладанне[2], і сацыяльнае паходжанне («сын пана»)[2], і «нацдэмаўшчыну». Акалічнасці смерці не ясныя, паводле адных крыніц рэпрэсаваны, паводле іншых не быў арыштаваны[2], памёр 12 верасня 1934 года ад раку[3].

Пахаваны на Вайсковых могілках, месца магілы не вядома.

Навуковая дзейнасць

«Паэтыка літаратурных жанраў». 1927

У студэнцкія гады, разам з Барысам Фохтам[ru] працаваў над перакладам брашуры Бродэра Хрысціянсена[de] «Психология и теория познания» (Масква, 1907).[2]

У 1922 годзе па матэрыялах сваёй дзейнасці ў Наркамасвеце і Інстытуце мастацкай культуры выдаў у Маскве хрэстаматыю «Мир искусств в образах поэзии: Архитектура, скульптура, живопись, танец, музыка».[2]

У Мінску займаўся ў асноўным літаратуразнаўствам. У 1923 годзе апублікаваў эсэ «О природе эстетического суждения»[2]. У 1927 годзе выйшла дзве працы «Паэтыка літаратурных жанраў» і «Тэорыя санету»[2], якія найбольш глыбока ў тагачасным беларускім літаратуразнаўстве тлумачылі прыроду мастацтва ў яго сувязі з сацыяльна-гістарычнымі і грамадскімі з’явамі[1]. У заключным раздзеле «Тэорыі санету», прысвечаным беларускаму санету, адзначаў, што строгія страфічныя формы ўпершыню з’явіліся ў Максіма Багдановіча[2]. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання 2-томнага збору твораў Багдановіча (1927—1928)[2].

Не забываўся і на нямецкую тэматыку, у 1925 годзе ў «Полымі» выйшаў вялікі артыкул Барычэўскага «Літаратурныя погляды і густ сучаснай Нямеччыны»[2].

Артыкулы і даследаванні па пытаннях паэтыкі і эстэтыкі, прысвечаныя творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, рускіх, нямецкіх, французскіх пісьменнікаў, друкаваліся ў «Працах Беларускага дзяржаўнага універсітэта», у часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Трыбуна мастацтва». Аўтар дапаможніка для студэнтаў-завочнікаў «Паэтыка. Курс для завочнага педфаку» (1929—1930).

Сям’я

Бацька — Іван Казіміравіч Барычэўскі (1848—пасля 1919), скончыў павятовае дваранскае вучылішча ў Рагачове (1868), служыў у Мінскай судовай палаце, з 1883 — натарыусам у акруговым судзе. Маці — Соф’я Аляксандраўна Фохт, дачка аптэкара, лютэранскага веравызнання, імаверна, з таго самага роду, што і маскоўскія Фохты і была родзічкай Барыса Фохта[ru], вядомага расійскага філосафа. Напэўна гэтым тлумачыцца супрацоўніцтва Яўгена Барычэўсага з Фохтам і пазнейшая цікаўнасць да неакантыянства.[2]

Сям’я жыла ва ўласным доме па Мала-Манастырскім завулку ў Мінску.[2]

Сын Расціслаў (нар. 1915), падчас акупацыі ўдзельнік мінскага падполля, пасля вайны працаваў у Геафізічнай абсерваторыі імя Ваейкава ў Ленінградзе. Дачка Еўніка (нар. 1923), жыла ў Мінску, аўтарка кніг для дзяцей і юнакоў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 БС. Т. 5, 1982, с. 75
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 Баринов, 2022
  3. Сяднёў, 1985

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула