wd wp Пошук:

Наш край

«Наш край» — краязнаўчы часопіс, орган Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інстытуце Беларускай культуры, з 1929 года пры Беларускай акадэміі навук. Выдаваўся з кастрычніка 1925 года па кастрычнік 1930 года раз у месяц у Мінску на беларускай мове.

Яго выдаўцы ставілі за мэту вывучэнне прыродных і прадукцыйных сіл Беларусі, духоўных традыцый яе народаў. Даследаванні вяліся па трох асноўных кірунках: прыродна-геаграфічным, грамадска-эканамічным і культурна-гістарычным. Часопіс асвятляў дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства, дзейнасць краязнаўчых таварыстваў і развіццё краязнаўчага руху. Змяшчаліся матэрыялы па біялогіі, заалогіі, батаніцы, геаграфіі, агляды краязнаўчай літаратуры.

Першы нумар складаўся з 68 старонак, выйшаў тыражом 2 тысяч асобнікаў. Першы рэдактар Мікалай Азбукін[1], з красавіка 1926 года Самуіл Плаўнік (З. Бядуля). Вокладку першага нумару афармляў мастак Міхаіл Эндэ, застаўкі паводле малюнкаў на беларускіх тканінах і ўзораў беларускай драўлянай разьбы — мастак Анатоль Тычына.

Выйшаў 61 нумар, асобныя — здвоеныя.

З лістапада 1930 года да студзеня 1933 года выходзіў пад назвай «Савецкая краіна»

Зноскі

  1. Кісялёў У. Наш папярэднік…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1930 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Часопісы паводле алфавіта
Часопісы Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Невызначаная мова для часопіса
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1925 годзе
Цэнтральнае Бюро краязнаўства
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Часопісы на беларускай мове
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара