wd wp Пошук:

Аляксандр Грубэ

Алякса́ндр Васі́льевіч (Вільге́льмавіч) Гру́бэ (19 (31) жніўня 1894, в. Грыгор’еўка(руск.) бел., цяпер Башкартастан — 4 кастрычніка 1980, Масква) — беларускі і расійскі скульптар. Народны мастак Беларускай ССР (1944), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1938).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Грыгор’еўка (цяпер вёска Бажэнаў(руск.) бел., Башкартастан). У 1905—1913 гадах быў вольным слухачом у Пензенскім мастацкім вучылішчы. У 1914—1916 гадах займаўся ў Петраградскім універсітэце. Наведваў заняткі ў скульптурным класе Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, карыстаўся парадамі Івана Шадра ў Маскве.

У 1918—1922 гадах выкладаў у школе ў Краснаполлі Магілёўскай губерні, стаў заснавальнікам аматарскага тэатра ў Краснаполлі (разам з Васілём і Андрэем Шашалевічамі). З 1924 года жыў і працаваў у Менску. Удзельнік мастацкіх выставак з 1925 года. У 1927—1929 гадах быў адным з арганізатараў і старшынёй Усебеларускага аб’яднання мастакоў, у 1929—1932 гадах — членам РАМБа. Член Саюза мастакоў БССР (1940).

З 1941 года — у Маскве. Старшыня Саюза мастакоў БССР (1942—1944).

Творчасць

«Лірнік», 1925

Працаваў у вобласці станковай сюжэтнай кампазіцыі, рэльефу і манументальнай пластыкі. Зведаў уплыў беларускай народнай драўлянай скульптуры. Творы Грубэ яркія і самабытныя, адрозніваюцца арыгінальнасцю і выразнасцю пластычнай формы, эмацыйнасцю, глыбокім пранікненнем у народныя традыцыі з вельмі паважлівым вывучэннем дасягненняў сучаснай скульптуры. Грубэ пакінуў значны след у гісторыі беларускай скульптуры 1920—1930-х гадах[1].

Творы: «Лірнік» (1925 г., не захаваўся), «Кастусь Каліноўскі» (1926), «Раб» (1927, дрэва, 130х66х89 см), «Тачачнік»[2] (1928), «Чырвонаармеец» (1929), «Праца» (1929), «Трактарыстка» (1935), «Беларус» (1940, не захаваўся), «Танкіст» (1943) — усе з дрэва; помнік Уладзіміру Леніну для Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі (1925, Менск), «Максім Багдановіч» (гіпс, 1927), «Рукі прэч ад СССР» (рэльеф, 1931), «Пяцігодку за чатыры гады» (рэльеф, 1931), «У дні Кастрычніка» (рэльеф, 1931), помнік Феліксу Дзяржынскаму (бетон, 1932, Койданава, Менскай вобласці, не захаваўся), помнік Уладзіміру Леніну (бетон, 1935, Барысаў, Менскай вобласці, не захаваўся), партрэт Льва Даватара (гіпс, 1942), партрэт і праект помніка Канстанціну Заслонаву (гіпс, 1946—1947), помнік Валяр’яну Куйбышаву ў Какчатаве (бронза, 1948), «Сталявары» (гіпс, 1957), «Будаўнік», «Жаночы партрэт» (1954), «Рыхард Зоргэ» (1959), «Плач» (1960), «У. Ленін на трыбуне» (1960), «Доменшчыкі» (1961), «Майстар Зайцаў» (1970) і інш[1].

Стварыў серыю графічных лістоў (1965—1975), кардон, сангіна[1]. Выканаў адзін кніжны знак (1927, туш, пяро).

Зноскі

  1. 1 2 3 ГРУБЕ, Александр
  2. Тачечник Архівавана 27 чэрвеня 2017. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Народныя мастакі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Пензенскага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уфімскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Графікі СССР
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Экслібрысісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Башкартастане
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве