wd wp Пошук:

Міжнародны фонд Янкі Купалы

Міжнародны фонд Янкі Купалы (поўная назва — грамадскае аб’яднанне «Міжнародны фонд Янкі Купалы», скарочана — МФЯнК) — добраахвотная, незалежная, міжнародная, грамадская, няўрадавая арганізацыя, устаўной мэтай якой з’яўляецца садзейнічанне больш дасканаламу вывучэнню жыцця і творчасці Янкі Купалы, выхаванне маладога пакалення на лепшых узорах творчасці Песняра Беларусі, вызначэнне яго месца і ролі ў беларускай і сусветнай літаратуры, глыбокае пазнанне беларускім і іншымі народамі творчасці класіка беларускай літаратуры.

Структура

Вышэйшым органам фонду з’яўляецца сход, які склікаецца адзін раз у чатыры гады. Кіруючым органам фонду паміж сходамі з’яўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Савет фонду.

Старшынёй фонду з дня яго заснавання да 2016 года з’яўляўся беларускі літаратуразнаўца і даследчык творчасці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. З 27 снежня 2016 года старшынёй фонду з’яўляецца Таццяна Сівец.

Нязменным намеснікам старшыні з’яўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Жанна Дапкюнас.

У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у Беларусі (Мінск, Бярэсце, Віцебск, Гомель, Гродна, Любань, Наваполацк) і 6 суполак за мяжой: у Літве (Вільня), Латвіі (Рыга, Даўгаўпілс), Польшчы (Варшава) і Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань).

Гісторыя

Створаны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы Жанны Дапкюнас.

Ідэя ўтварэння фонду нарадзілася падчас першых Міжнародных купалаўскіх чытанняў у верасні 1995 года. Устаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 года ў Мінску. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасць у 1996 годзе.

Заснавальнікі фонду

Імя і прозвішчаЗанятакКраіна
1.Эдуард Агуновічмастак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі БеларусьБеларусь
2.Маргарыта Антонавазагадчык філіяла Музея-кватэры Янкі Купалы ў ПячышчахРасія
3.Аляксандр Баршчэўскізагадчык кафедры беларускай філялогіі Варшаўскага ўніверсітэтаПольшча
4.Навум Гальпяровічнамеснік старшыні Саюза пісьменнікаў БеларусіБеларусь
5.Уладзімір Гніламёдаўнамеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БеларусіБеларусь
6.Жанна Дапкюнасдырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі КупалыБеларусь
7.Джым Дынгліпрафесар Лонданскага ўніверсітэтаВялікабрытанія
8.Леанід Дранько-Майсюкзагадчык рэдакцыі паэзіі і прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура»Беларусь
9.Сяргей Законнікаўгалоўны рэдактар часопісу «Полымя», лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі КупалыБеларусь
10.Віктар Каваленкадырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БеларусіБеларусь
11.Аляксей Каўкадоктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Расійскай акадэміі навукРасія
12.Вітаўт Кіпельстаршыня Беларускага інстытута навукі і мастацтваЗША
13.Альма Лапіньскенэвучоны сакратар Інстытута літоўскай літаратуры і фальклоруЛітва
14.Раман Лубкіўскіпаэт і перакладчыкУкраіна
15.Сяргей Маслоўскігалоўны спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі БеларусьБеларусь
16.Генадзь Праневічзагадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. ПушкінаБеларусь
17.Аляксей Пяткевічзагадчык кафедры беларускае культуры Гродзенскага ўніверсітэтаБеларусь
18.Вячаслаў Рагойшазагадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаБеларусь
19.Аляксандра Станкевічзагадчык кафедры беларускай мовы Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. СкарыныБеларусь
20.Сяргей Тарасаўстарэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук БеларусіБеларусь
21.Антаніна Хатэнкавучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі КупалыБеларусь
22.Міхась Шавыркінгалоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»Беларусь

Дзейнасць

Свае статутныя мэты фонд рэалізуе праз правядзенне навукова-практычных канферэнцый, выдавецкую і іншую дзейнасць.

З 1996 года разам з Літаратурным музеям Янкі Купалы фонд з’яўляецца суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытанняў, на аснове якіх былі выдадзеныя шматлікія зборнікі дакладаў і артыкулаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы
Арганізацыі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Арганізацыі, заснаваныя ў 1995 годзе
Грамадскія арганізацыі
З’явіліся ў 1995 годзе
Вікіпедыя:Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Беларускія грамадскія арганізацыі