wd wp Пошук:

Віктар Антонавіч Каваленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каваленка. Віктар Антонавіч Кавале́нка[1] (21 ліпеня 1929, в. Сакаўшчына, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 17 жніўня 2001, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, празаік. Доктар філалагічных навук (1978)[2]. Акадэмік НАН Беларусі (1994).

Біяграфія

Вучыўся ў Лідскім педагагічным вучылішчы, якое закончыў у 1948 годзе. Затым скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1953). Доктар філалагічных навук (1978).

З 1958 года працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1982—1997 гадах[1] — дырэктар.

Творчасць

Аўтар кніг крытыкі і літаратуразнаўства «Пошукі і здзяйсненні» (1963), «Давер» (1967), «Прага духоўнасці» (1975), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1977), «Жывое аблічча дзён» (1979), «Покліч жыцця» (1987) і інш., рамана «Падвышанае неба» (1975).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 1998
  2. Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Памерлі ў 2001 годзе
Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Літаратуразнаўцы Беларусі
Дактары філалагічных навук
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Беларускамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Памерлі 17 жніўня
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Крытыкі Беларусі
Памерлі ў Мінску
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Нарадзіліся 21 ліпеня
Крытыкі СССР
Пісьменнікі паводле алфавіта
Літаратуразнаўцы СССР
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Нарадзіліся ў Валожынскім павеце
Пісьменнікі СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак