wd wp Пошук:

Купалаўскія чытанні

Купалаўскія чытанні — адна з формаў папулярызацыі ведаў пра жыццё і творчасць першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, прафесійны форум для абмеркавання навуковых дасягненняў і праблем купалазнаўства.

Першай навуковай купалаўскай канферэнцыяй лічыцца вечар, прысвечаны саракагоддзю з дня нараджэння паэта, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце 19 сакавіка 1922 года [1].

Правядзенне рэгулярных купалаўскіх чытанняў было распачатае ўжо пасля смерці Янкі Купалы яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч. Купалаўскія чытанні ладзіліся ў музеі паэта з 1940-х гадоў[2] і ў Вязынцы з 1950-х гадоў[3].

Міжнародныя купалаўскія чытанні

У 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Жанны Дапкюнас быў пакладзены пачатак традыцыі правядзення Міжнародных купалаўскіх чытанняў як міжнароднай навуковай канферэнцыі.

Пачынаючы з 1996 года, сталым суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытанняў разам з Літаратурным музеям Янкі Купалы з’яўляецца Міжнародны фонд Янкі Купалы. У чытаннях прымаюць удзел навукоўцы, літаратуразнаўцы і літаратары з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША і Германіі. Матэрыялы чытанняў выдаюцца асобнымі друкаванымі зборнікамі.

---
Нумар Год правядзенняТэма чытанняў
І1995«Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні»
II1996"Янка Купала і «Наша Ніва» [4]
IIІ 1997 «Янкі Купала — публіцыст» [5]
IV1998«Янка Купала і Адам Міцкевіч»[6][7]
V2000«Ад тутэйшасці да нацыянальнасці:Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання»[8][9]
VI2002«Янкі Купала і еўрапейскі літаратурны працэс»[10]
VII2004«Нараджэнне класіка: да стагоддзя пачатку беларускамоўнай творчасці Янкі Купалы»[11]
VIII2007«Мастацкі свет Янкі Купалы: класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае»[11][12][13]
IX2009«Творчасць Янкі Купалы — духоўны і эстэтычны феномен»[14][15][16][17]
X2012запланаваныя[18]
---

Купалаўскія чытанні ў Гродна

Акрамя Мінска традыцыю купалаўскіх чытанняў здаўна падтрымлівае Гродна. У Гродзенскім педагагічным інстытуце ў 1958—1965 гадах купалаўскія чытанні праводзіліся штогод.

Пасля доўгага перапынку яны былі адноўленыя ў 1995 годзе на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы як навуковая канферэнцыя, якая раз на два гады збірае купалазнаўцаў у Гродна[19]. Апошнія, восьмыя па ліку, Рэспубліканскія купалаўскія чытанні прайшлі ў Гродна ў лютым 2010 года[20].

Літаратура

Зноскі

  1. Купалаўскія навуковыя канферэнцыі і чытанні Архівавана 6 верасня 2010.
  2. Літаратурныя музеі Беларусі Архівавана 7 мая 2008.
  3. Наша Ніва, 26 чэрвеня 2007 года(недаступная спасылка)
  4. Праграма чытанняў Архівавана 10 сакавіка 2016.
  5. Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  6. Янка Купала і Адам Міцкевіч: з Купалаўскіх мясцін: рэцэнзыя Архівавана 2 мая 2008.
  7. Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  8. Абвестка аб канферэнцыі Архівавана 22 чэрвеня 2008.
  9. Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  10. Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  11. 1 2 Артыкул у газеце «Наша Ніва», 26 чэрвеня 2007 года// nashaniva.by(недаступная спасылка)
  12. Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  13. Матэрыялы канферэнцыі // Каталог ЦНБ АН Беларусі Архівавана 1 красавіка 2022.
  14. IX Міжнародныя Купалаўскія чытанні Архівавана 6 верасня 2010.
  15. Абвестка аб ІХ Купалаўскіх чытаннях на радыёстанцыі «Беларусь»(недаступная спасылка)
  16. У Мінску — Купалаўскія чытанні (фотарэпартаж)// racyja.com(недаступная спасылка)
  17. Хто спадчыннікі Купалы?//газета «Культура»
  18. Беларусь шырока адзначыць 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы // Культагляд(недаступная спасылка)
  19. Янка Купала і Гродна // «Наша Ніва», 17 сакавіка 2010 года(недаступная спасылка)
  20. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася VIII навуковая канферэнцыя «Рэспубліканскія купалаўскія чытанні»(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Навуковыя канферэнцыі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Янка Купала