wd wp Пошук:

Вітаўт Кіпель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кіпель. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вітаўт. Вітаўт Кіпель (нар. 30 мая 1927, Менск) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і грамадскага дзеяча і вучонага Яўхіма і Марыі Кіпеляў. У 19331942 гг. года разам з бацькамі знаходзіўся ў высылцы ў Расіі. Потым вучыўся ў Мінску, пакуль у 1944 г. не выехаў з бацькамі ў Германію. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, займаўся скаўтынгам. З 1945 быў скаўтмайстрам «Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне» (пазней — у адміністрацыі нацыянальнай арганізацыі ЗША)[1]. Потым паступіў на медыцынскі факультэт Цюбінгенскага ўніверсітэта. У 1953 г. скончыў Лювенскі ўніверсітэт (Бельгія). са спецыяльнасцю геолага, у 1955 годзе атрымаў ступень доктара мінералогіі. Быў заступнікам старшыні Саюза беларусаў Бельгіі.

У 1955 г. пераехаў у ЗША. Працаваў у навукова-вытворчых фірмах, у Балтымарскім універсітэце (штат Мэрыленд). У 19591985 гг. — у Даследчым цэнтры навукі і тэхналогіі Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі (у т.л. на пасадзе выканаўчага дырэктара), сабраў калекцыю беларускіх выданняў. У 19621963 гг. вучыўся ў Ратгерскім універсітэце (Нью-Джэрсі) па спецыяльнасці бібліятэказнаўства. Пры канцы 1960-х гг. выкладаў у беларускай школе ў Брукліне. У 1960-1980-х гг. супрацоўнічаў з радыё «Свабода».

У 19721982 гг. — старшыня Федэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клубаў. У 1974 г. абраны на старшыню Рэспубліканскай федэрацыі штата Нью-Джэрсі. Рэдактар газеты нью-джэрсійскіх рэспубліканцаў Heritage Review. Заснавальнік і дырэктар беларускіх фестываляў у Нью-Джэрсі (19761979). У 1972 г. у Вашынгтоне абраны на заступніка старшыні Нацыянальнай канфедэрацыі амерыканскіх этнічных груп. У 1975 г. узнагароджаны медалём Паняволеных народаў Эйзенхаўэра. У 1978—1982 гг. — старшыня Этнічнай Рады штата Нью-Джэрсі.

Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцці ў ЗША, быў сябрам шэрагу арганізацый. Ад 1982 г. — старшыня БІНІМа.

Аўтар шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама дзясяткаў публікацый, у т. л. артыкулаў беларусазнаўчай тэматыкі ў амерыканскіх энцыклапедыях. У 1993 годзе выйшла яго першая манаграфія «Беларусы ў ЗША» (беларускае выданне падрыхтаваў перакладчык Сяргей Шупа, англамоўнае выданне ў ЗША выйшла ў 1999 годзе). У 2017 пабачыла свет другое выданне кнігі, што выйшла значна таўсцейшая, больш як 600 старонак, багата ілюстраваная, дапрацаваная і дапоўненая новай інфармацыяй. Падрыхтоўка другога выдання заняла каля двух гадоў супольнай працы самога Вітаўта Кіпеля, архівіста Лявона Юрэвіча і Наталлі Гардзіенка, як рэдактара[2].

У 1997 г. абраны ў склад Прэзідыума Рады БНР.[3]

Разам з жонкай Зорай Кіпель уклаў фундаментальную «Бібліяграфію беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (2003, 2-е, дапоўненае выданне — 2006). Выдаў кнігу ўспамінаў «Жыць і дзеіць» (2015).

Сям’я

Жонка — Зора Кіпель (дзяв. Савёнак; 1927—2003), грамадская дзяячка, літаратуразнавец, публіцыст. Дачка Алеся Кіпель працуе ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША, займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

Працы

Кнігі

Артыкулы

Зноскі

  1. Лозка А.Ю. Беларускі скаўтынг. — Мінск: Полымя, 1997. — 188 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-07-0213-3.
  2. zbsb.org
  3. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. Рада БНР (1947—1970) — Падзеі. Дакументы. Асобы. Менск, 2013 — с. 93
  4. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  5. Роля ксяндзоў-беларусаў у гісторыі каталіцкай асветы ЗША
  6. Гутарка-успамін Алеся Вожыка
  7. Адказ І. Касяку, аўтару кнігі «З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта
Постаці беларускай эміграцыі
Члены Беларускага інстытута навукі і мастацтва
Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
Выпускнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Нарадзіліся 30 мая
Нарадзіліся ў Мінску
Нарадзіліся ў 1927 годзе
Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў