wd wp Пошук:

Беларускі інстытут навукі і мастацтва

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку (альтэрн.: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, англ.: Belarusian Institute of Arts and Sciences) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Заснаваны 16 снежня 1951 г., зарэгістраваны 13 жніўня 1953 г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. Нью-Ёрк з правам дзейнасці на ўсёй тэрыторыі ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955 года) і Канадзе (Таронта, з 1967 года).

Друкаваны орган — навуковы штогоднік «Запісы». У 19541963 гадах выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 19531969 гадах — інфармацыйны часопіс «Абежнік».

Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку. З канца 1980-х інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі.

У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982 года — В. Кіпель.

Сярод правадзейных членаў БІНіМа Леў Акіншэвіч.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Арганізацыі беларусаў ЗША
Нью-Ёрк
З’явіліся ў 1951 годзе
1951 год у Нью-Ёрку
Арганізацыі беларускай навукі
Беларускі інстытут навукі і мастацтва