wd wp Пошук:

Смаленска-Маскоўскае ўзвышша

Смаленска-Маскоўскае ўзвышша — узвышша, якое размяшчаецца на тэрыторыі Яраслаўскай, Уладзімірскай, Маскоўскай і Смаленскай абласцей Расіі, а таксама Віцебскай вобласці Беларусі. Працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад беларускага горада Орша да Юр’ева-Польскага. Складаецца з Смаленскага і Маскоўскага ўзвышшаў. Мае даўжыню каля 500 км, вышэйшы пункт — 320 м (у паўночна-ўсходняй частцы Смаленскай вобласці). Рэльеф узгорысты, эразійна-марэнавы.

Узвышша дрэнуецца рэкамі басейна Дняпра (на захадзе) і Волгі (на ўсходзе). Пакрытая змяшанымі лясамі (пераважаюць елка і бяроза). Глебы — дзярнова-падзолістыя суглінкавыя. Частыя тарфяныя балоты.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Узвышшы Беларусі
Геаграфія Яраслаўскай вобласці
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Геаграфія Маскоўскай вобласці
Смаленска-Маскоўскае ўзвышша
Геаграфія Віцебскай вобласці
Геаграфія Смаленскай вобласці
Геаграфія Уладзімірскай вобласці