wd wp Пошук:

Марцін Ван Бюрэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ван Бюрэн. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Марцін Ван Бюрэн (англ.: Martin Van Buren, нідэрл.: Maarten van Buren; 5 снежня 1782 — 24 ліпеня 1862) — амерыканскі палітык, 8-ы прэзідэнт ЗША (1837-41). Член Дэмакратычнай партыі, займаў некалькі высокіх пасад, у тым ліку быў 8-м віцэ-прэзідэнтам (1833-37) і 10-м дзяржаўным сакратаром (1829-31), абедзве пасады падчас кіравання Эндру Джэксана. Няздольнасць Ван Бюрэна ў якасці прэзідэнта справіцца з эканамічным хаосам, выкліканым панікай 1837 года, і наступная крытыка Партыі вігаў, прывялі да яго паразы на выбарах 1840 года.

Біяграфія

Меў галандскае паходжанне, рана навучыўся размаўляць з людзьмі розных этнічных, эканамічных і сацыяльных груп, якіх ён выкарыстоўваў у сваіх інтарэсах як палітычны арганізатар. Пачаў займацца палітыкай ва ўзросце 18 гадоў, хутка перайшоў ад мясцовай да дзяржаўнай палітыкі, атрымаў вядомасць і як палітычны арганізатар, і як дасведчаны юрыст. Абраны ў Сенат ЗША ад Нью-Ёрка ў 1821 годзе, Ван Бюрэн падтрымаў Уільяма Х. Кроўфарда на пасаду прэзідэнта ў 1824 годзе, але ў 1828 годзе ён вырашыў падтрымаць генерала Эндру Джэксана. Ван Бюрэн быў галоўным прыхільнікам і арганізатарам Джэксана на выбарах 1828 года. Пасля абрання Джэксана, апошні зрабіў Ван Бюрэна дзяржаўным сакратаром.

На працягу васьмі гадоў прэзідэнцтва Джэксана, Ван Бюрэн быў ключавым дарадцам, ён пабудаваў арганізацыйную структуру для аб’яднання Дэмакратычнай партыі, у прыватнасці, у Нью-Ёрку. У 1831 годзе, пасля яго адстаўкі з пасады дзяржсакратара, Джэксан прызначыў Ван Бюрэна амерыканскім міністрам у Вялікабрытаніі, але Сенат не падтрымаў прызначэнне Ван Бюрэна, і той спыніў сваю службу ў Лондане. Стаў пераемнікам Джэксана, і быў абраны віцэ-прэзідэнтам у 1832 годзе. Ван Бюрэн перамог некалькіх праціўнікаў вігаў ў 1836 годзе, і быў абраны прэзідэнтам. Ён стаў трэцім віцэ-прэзідэнтам, які непасрэдна абраўся на пасаду прэзідэнта пасля Джона Адамса ў 1796 годзе і Томаса Джэферсана ў 1800 годзе, і апошнім такім прэзідэнтам на працягу 152 гадоў, пакуль ў 1988 годзе не быў абраны Джордж Буш.

На пасадзе прэзідэнта Ван Бюрэн быў абвінавачаны ў дэпрэсіі 1837 года; некаторыя газеты называлі яго «Марцін Ван Руіна». Ён паспрабаваў вырашыць эканамічныя праблемы, захоўваючы кантроль над федэральнымі сродкамі ў незалежнай казне, а не ў дзяржаўных банках; Кангрэс ўхваліў гэты намер толькі ў 1840 годзе. Ван Бюрэн не жадаў прынімаць Тэхас ў склад Саюза, каб не парушыць баланс свабодных і рабаўладальніцкіх штатаў згодна з Місурыйскім кампрамісам, і спадзяваўся пазбегнуць вайны з Мексікай з-за далучэння Тэхаса пакупкай тэрыторыі ўва ўрада Мексікі. Акрамя таго, адносіны з Англіяй і яе калоніямі ў Канадзе апынуліся напружанымі з-за бяскроўнай Арустукскай вайны і Каралінскага канфлікту.

У 1840 годзе Ван Бюрэн прайграў выбары кандыдату ад Партыі вігаў Уільяму Генры Гарысану. Ван Бюрэн быў вядучым кандыдатам на вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі ў 1844 годзе, але прайграў Джэймсу К. Полку, які атрымаў перамогу на выбарах. На выбарах 1848 года Ван Бюрэн няўдала вылучыўся як кандыдат ад Партыі свабоднай зямлі. Ён таксама падтрымліваў Франкліна Пірса (1852), Джэймса Б’юкенена (1856) і Стывена А. Дугласа (1860) на выбарах на пасаду прэзідэнта, яго абаліцыянісцкія погляды і падтрымка Саюза прывялі яго да падтрымкі палітыкі Аўраама Лінкальна пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Амерыцы.

Стан здароўя Ван Бюрэна значна пагоршыўся ў 1861 годзе, і ён памёр у ліпені 1862 года ва ўзросце сямідзесяці дзевяці гадоў. Нягледзячы на тое, што ён служыў на многіх высокіх пасадах, яго самае вялікае дасягненне як палітычнага арганізатара была пабудова сучаснай Дэмакратычнай партыі з далейшым яе дамінаваннем ў новай двухпартыйнай сістэме.

Зноскі

  1. 1 2 Cohen S. G. Asthma among the famous. Martin Van Buren (1792-1862), eighth president of the United States. // Allergy and Asthma ProceedingsProvidence: OceanSide, 1996. — Vol. 17, Iss. 6. — P. 370–372. — ISSN 1088-5412; 1539-6304 Праверана 17 лютага 2019.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118803824 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1862 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Губернатары Нью-Ёрка
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных