wd wp Пошук:

Эндру Джэксан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джэксан. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эндру Джэксан (англ.: Andrew Jackson, 15 сакавіка 1767 — 8 чэрвеня 1845) — 7-ы прэзідэнт ЗША, адзін з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі ЗША.

Біяграфія

У час вайны за незалежнасць ЗША Джэксан, чыя сям’я падтрымлівала вайну, быў кур’ерам. Калі Джэксану было 13 гадоў ён трапіў у палон, яго катавалі брытанцы. Пазней стаў адвакатам. Быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў ЗША, а потым і ў Сенат. Джэксан атрымаў званне палкоўніка ў міліцыі штата Тэнэсі, які пазней стаў яго палітычнай і ваеннай базай. Джэксан валодаў сотняй рабоў, якія працавалі на плантацыі Эрмітаж[en], якую ён купіў у 1804 годзе. Джэксан забіў чалавека на дуэлі ў 1806 годзе, за справу гонару, бо той абразіў яго жонку Рэйчал. Вялікую папулярнасць Джэксан атрымаў у час Англа-амерыканскай вайне 1812 года, дзе трыумфальна перамог у бітве пад Новым Арлеанам.

Лічыцца першым «народным прэзідэнтам», бо, з аднаго боку, з’яўляўся выхадцам з простай сям’і, а, з іншага, — яго папулярнасць сярод шляхетных выбаршчыкаў была велізарнай. Стаўшы прэзідэнтам, увёў «сістэму здабычы» (англ.: Spoils system) і замяніў вялікую колькасць служачых федэральных органаў выканаўчай улады. У 1836 годзе закрыў Другі банк ЗША. Быў прыхільнікам рабаўладальніцкай сістэмы, а таксама падтрымаў і падпісаў закон аб перасяленні індзейцаў, які перадыслакаваў шэраг плямёнаў на «індзейскую тэрыторыю».

Зноскі

  1. 1 2 Andrew Jackson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Andrew Jackson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1845 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Тэнесі
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэнесі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1767 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка