wd wp Пошук:

Віцэ-прэзідэнт ЗША

Віцэ-прэзідэнт ЗША (англ.: Vice President of the United States) — другая па важнасці службовая асоба ў сістэме выканаўчай галіны федэральнага ўрада ЗША. Асноўная канстытуцыйная функцыя віцэ-прэзідэнта складаецца ў тым, што ён змяняе прэзідэнта ЗША ў выпадку яго скону, адстаўкі або адхілення з пасады. З прычыны таго, што віцэ-прэзідэнт ЗША таксама фармальна ўзначальвае Сенат ЗША, верхнюю палату Кангрэса, пытанне аб тым, да якой галіны ўлады адносіцца гэта пасада — да выканаўчай ці заканадаўчай — дыскусійнае.

Дзеючым віцэ-прэзідэнтам ЗША з’яўляецца Камала Харыс, якая ўступіла на пасаду 20 студзеня 2021 года.

Функцыі

Фармальна ўзначальвае Сенат ЗША, дзе мае толькі права вырашальнага голасу пры падзеле галасоў напалову (фактычна яго главой з’яўляецца старшыня Сената pro tempore). Паводле Дванаццатай папраўкі, з’яўляецца старшынёй у Сенаце, калі той збіраецца для падліку галасоў калегіі выбаршчыкаў. Па жаданні прэзідэнта мае шэраг іншых грамадскіх абавязкаў, якія ажыццяўляе толькі ад імя і па даручэнні главы дзяржавы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША