wd wp Пошук:

Уільям Генры Гарысан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харысан. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Уільям Генры Гарысан (Ха́рысан; англ.: William Henry Harrison, 9 лютага 1773, акруга Чарлз Сіці, штат Віргінія — 4 красавіка 1841) — амерыканскі военачальнік, палітык і дзевяты прэзідэнт Злучаных Штатаў (з 4 сакавіка па 4 красавіку 1841 г.). Гарысан знаходзіўся на пасадзе самы непрацяглы час з усіх прэзідэнтаў ЗША: захварэў падчас інаўгурацыйнай прамовы, памёр роўна праз месяц пасля прыняцця прысягі.

Гарысан быў апошнім прэзідэнтам, які нарадзіўся да Вайны за незалежнасць і быў ў вялікабрытанскім падданстве.

Біяграфія

Бацька Гарысана быў віргінскім плантатарам, актыўна ўдзельнічаў у амерыканскай палітыцы, у прыватнасці, падпісаў Дэкларацыю незалежнасці ў 1776 годзе, а ў 1781—1784 гадах быў губернатарам свайго штата.

Сам Уільям Генры з 1791 служыў у арміі, ваяваў на мяжы з індзейцамі і быў ад’ютантам у генерала Уэйна. Удзельнічаў у вайне за Агаё ў 1795 годзе. У 1798 годзе выйшаў у адстаўку і заняўся палітыкай. Быў першым губернатарам Індыяны (тады яшчэ не штата, а тэрыторыі, 1800—1813). На гэтай пасадзе займаўся пашырэннем паселішчаў англа-амерыканцаў і пакупкай зямель у індзейцаў, гэта выклікала пратэст апошніх і антыамерыканскі вайсковы выступ на чале з правадыром Тэкумсе.

Гарысан праславіўся як нацыянальны герой ў 1811 годзе, разграміўшы індзейцаў ў бітве пры Тыпекану, за што быў сам празваны «Тыпекану» або «Стары Тыпекану». У 1812 годзе ён камандаваў усімі сіламі дзяржавы супраць канфедэрацыі Тэкумсе (якога падтрымлівалі англічане падчас англа-амерыканскай вайны 1812—1814 гадоў) і разбіў яго на рэчцы Тэмзе на тэрыторыі Канады; Тэкумсе загінуў у гэтай бітве.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 William Henry Harrison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Woolley J. T. The American Presidency Project — 1999. Праверана 6 жніўня 2021.
  4. http://web.archive.org/web/20210510010059/https://www.whitehousehistory.org/bios/william-henry-harrison Праверана 6 жніўня 2021.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Папярэднік:
Марцін Ван Бюрэн
Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка4 красавіка 1841
Пераемнік:
Джон Тайлер
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Военачальнікі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1841 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Удзельнікі англа-амерыканскай вайны 1812 года
Катэгорыя·Губернатары Індыяны
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі
Катэгорыя·Епіскапалы
Катэгорыя·Выпускнікі Пенсільванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Сенатары ад штата Агая
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партыя вігаў, ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1773 годзе