wd wp Пошук:

Томас Джэферсан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Томас Джэферсан (англ.: Thomas Jefferson; 13 красавіка 1743 — 4 ліпеня 1826) — 3-ці прэзідэнт ЗША, значны дзеяч Вайны за незалежнасць ЗША, адзін з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці (1776), вядомы палітычны дзеяч, дыпламат і філосаф эпохі Асветы. Асноўнымі падзеямі яго прэзідэнцтва, паспяховага для краіны, былі купля ў Францыі Луізіяны (1803) і экспедыцыя Льюіса і Кларка (1804—1806). Джэферсан быў прыхільнікам дэмакратыі, рэспубліканізму і правоў чалавека, ён натхніў амерыканскіх каланістаў выйсці з-пад уплыву Вялікабрытаніі і сфармаваць новую нацыю.

Біяграфія

Маючы англійскае паходжанне, Джэферсан нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў Вірджыніі. Скончыў Каледж Уільяма і Мэры і пасля займаўся юрыдычнай практыкай. Падчас амерыканскай рэвалюцыі Джэферсан прадстаўляў Вірджынію на Кантынентальным Кангрэсе, у якасці заканадаўца Вірджыніі распрацаваў праект закона для свабоды веравызнання і служыў у якасці ваеннага губернатара Вірджыніі (1779—1781). Ён стаў амбасадарам Злучаных Штатаў у Францыі ў маі 1785 года, а затым першым дзяржаўным сакратаром у 1790—1793 гг. пад кіраўніцтвам прэзідэнта Джорджа Вашынгтона. Джэферсан і Джэймс Мэдысан стварылі Дэмакратычную-рэспубліканскую партыю, якая супрацьстаяла партыі федэралістаў у працэсе фарміравання першай партыйнай сістэмы. Разам з Мэдысанам, ён ананімна напісаў Рэзалюцыю Кентукі і Вірджыніі ў 1798—1799 гг., якія імкнуліся павялічыць правы штатаў насуперак нацыянальнаму ўраду і адмяніць Акт аб чужынцах і антыўрадавай агітацыі.

На пасадзе прэзідэнта Джэферсан працягваў развіццё суднаходства і абарону гандлёвых інтарэсаў супраць берберскіх піратаў, а таксама супраць агрэсіўнай брытанскай гандлёвай палітыкі. Ён таксама арганізаваў Куплю Луізіяны, што амаль у два разы павялічыла тэрыторыю краіны. Пасля мірных перамоваў з Францыяй ваенныя сілы краіны былі паменшаны. Джэферсан быў пераабраны ў 1804 годзе. Другі тэрмін Джэферсана быў спалучаны з цяжкасцямі ва ўнутранай палітыцы, у тым ліку і па справе былога віцэ-прэзідэнта Аарона Бёрра. Амерыканскі знешні гандаль паменшыўся, пасля рэалізацыі Джэферсанам закону аб Эмбарга 1807 года, у адказ на брытанскія пагрозы для суднаходства ЗША. У 1803 годзе Джэферсан пачаў спрэчны працэс перасялення індзейскіх плямён ў зноў арганізаваную тэрыторыю Луізіяны, а ў 1807 годзе, падпісаў Закон аб забароне ўвозу рабоў. Гісторыкі традыцыйна адзначаюць Джэферсана як аднаго з найвялікшых прэзідэнтаў у ЗША.

Джэферсан асвоіў мноства дысцыплін, якія вар’іраваліся ад геадэзіі і матэматыкі для садоўніцтва і вынаходак. Ён быў архітэктарам ў класічнай традыцыі. Вялікая цікавасць Джэферсана да рэлігіі і філасофіі прынесла яму прэзідэнцтва ў Амерыканскім філасофскім таварыстве. Ён не вызнаваў арганізаванай рэлігіі, але знаходзіўся пад уплывам хрысціянства і дэізма. Акрамя англійскай, ён добра ведаў лацінскую, грэчаскую, французскую, італьянскую і іспанскую мовы. Джэферсан заснаваў Універсітэт Вірджыніі пасля зыходу з дзяржаўнай службы. Ён быў дасведчаным пісьменнікам і карэспандэнтам. Яго адзіная поўнаметражная кніга, Нататкі аб штаце Вірджыніі (1785), лічыцца адной з самых важных амерыканскіх кніг, выдадзеных да 1800 года.

Джэферсан ажаніўся з Мартай Вайлес Скелтан, у гэтым шлюбе яны мелі шэсць дзяцей, але толькі дзве дачкі выжылі да дарослага жыцця. Ён валодаў некалькімі плантацыі і меў шмат рабоў. Большасць гісторыкаў лічаць, што пасля смерці жонкі ў 1782 годзе, ён меў адносіны са сваёй рабыняй Салі Хемінгс і быў бацькам, прынамсі, некаторых яе дзяцей. Джэферсан памёр у сваім доме ў Шарлотсвілі, штат Вірджынія, 4 лiпеня ў пяцідзясятую гадавіну прыняцця Дэкларацыі незалежнасці.

Цікавыя факты

У мастацтве

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118711962 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 KNAW Past Members Праверана 19 мая 2021.
  4. 1 2 3 4 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вірджыніі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1743 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Вірджыніі
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паслы ЗША ў Францыі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1826 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня