wd wp Пошук:

Маркізскія астравы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Маркізскія астравы (франц. Îles Marquises) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзяць у склад Французскай Палінезіі. Агульная плошча — 1049 кв. км. Насельніцтва (2007) — 8 632 чалавек, у асноўным маркізцы.

Геаграфія і прырода

Узбярэжжа вострава Нуку Хіва

Маркізскія астравы расцягнуты на 350 км, знаходзяцца ў адлегласці 400 - 600 км на поўдзень ад экватара, у 1371 км на паўночны захад ад Таіці.

14 астравоў маюць вулканічнае паходжанне, месцяцца на падводным плато. Мяркуецца, што ў выніку геалагічных працэсаў 6 - 1,3 млн гадоў таму суша паступова паднялася з акіяну. Доказам гэтага з’яўляюцца знаходкі рэшткаў старажытных каралаў у гарах на востраве Моту-Оне.

Вулканічныя астравы даволі гарыстыя. Найвышэйшы пункт - гара Оаве на востраве Уа-Поу. Найбуйнейшы востраў - Нуку-Хіва. Яшчэ адзін востраў Моту-Оне мае каралавае паходжанне, даволі нізкі.

Клімат трапічны мусонны. Вылучаюцца сухі і вільготны сезоны. Большасць ападкаў прыходзіцца на паўднёвыя і ўсходнія схілы гор, што маюць шчыльны лясны полаг. Паўночныя і заходнія схілы засушлівыя, пакрытыя хмызнякамі і папарацямі. Каля 45% флоры складаюць эндэмічныя расліны. Фаўна прадстаўлена 19 відамі птушак, а таксама грызунамі, яшчаркамі, здзічэлымі свіннямі і г. д.

Гісторыя

Першымі насельнікамі Маркізскіх астравоў былі палінезійцы, якія прыбылі каля 2000 гадоў таму з Самоа і Тонга. Яны назвалі сваю новую радзіму Te Henua Enata* або *Te Fenua Enata (астравы Людзей). Першыя пасяленцы аддавалі перавагу ўзбярэжжу, займаліся ловам рыбы і марскіх чарапах, а таксама палявалі на птушак. Толькі ў XI - XV стст. былі населены цэнтральныя часткі астравоў, пачала развівацца сельская гаспадарка. Маркізцы адрозніваліся значнай ваяўнічасцю, практыкавалі рытуальны канібалізм (апошні выпадак канібалізму быў зафіксаваны ў 2011 г.)[1].

21 ліпеня 1596 г. іспанскі мараплавец Альвара Менданья дэ Нейра адкрыў паўднёвую групу астравоў і даў ім імя Маркізскія ў гонар Гарсіі Уртада дэ Мендосы, пятага маркіза Каньетэ, аднаго з кіраўнікоў іспанскіх калоній у Амерыцы. У выніку канфлікта іспанцы забілі каля 200 маркізцаў, у тым ліку жанчын і дзяцей.

Зноў даследаванні астравоў еўрапейскімі мараплаўцамі пачаліся толькі ў кан. XVIII ст. У 1842 г. Маркізскія астравы былі далучаны да Францыі і пазней увайшлі ў склад Французскай Палінезіі. Аднак з-за аддаленасці ад Таіці і адсутнасці значных рэсурсаў астравы не атрымалі імклівага эканамічнага развіцця.

У 1888 г. Маркізскія астравы наведаў Роберт Льюіс Стывенсан. Тут правёў апошнія гады жыцця знакаміты французскі мастак Поль Гаген, у 1930-ых гг. жыў Тур Хеердал.

Сутыкненне маркізцаў з еўрапейцамі прывяло да істотных змен у іх культуры. Распаўсюджанне эпідэмічных хвароб прывяло да значнага памяншэння насельніцтва (3 70 - 90 тыс. чал. у канцы XVIII ст. да 5246 чал. у 1887 г.).

Дынаміка змен у колькасці насельніцтва ў друг. пал. XX - пач. XXI ст. адлюстравана ніжэй:

1971197719831988199620022007
5593541965487358806487128632

Зноскі

  1. Маркизские острова: каннибализм жив?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Астравы Францыі
Катэгорыя·Астравы Французскай Палінезіі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта