wd wp Пошук:

Альвара Менданья дэ Нейра

Альвара Менданья дэ Нейра (ісп.: Álvaro de Mendaña de Neyra; 154118 кастрычніка 1595) — іспанскі мараплавец.

Біяграфія

Вандроўкі Менданьі ў Ціхім акіяне

Нарадзіўся ў 1541 г. на паўночным захадзе Іспаніі. У 1558 г. прыбыў у Ліму па запрашэнню свайго дзядзькі Лопе Гарсія дэ Кастра, віцэ-караля Перу.

У 1567 - 1568 гг. узначальваў экспедыцыю праз Ціхі акіян, арганізаваную яго дзядзькам для пошуку зямлі, якая згодна легендам інкаў знаходзілася на захадзе і была поўная золата. Легенды супадалі з уяўленнямі еўрапейскіх географаў аб існаванні Terra Australis Incognita, а таму падавалася праўдападобнымі. Сам Альвара Менданья лічыў сваім важным абавязкам далейшае распаўсюджванне хрысціянства. Экспедыцыя скончылася адкрыццем некалькіх астравоў, але буйных радовішчаў золата іспанцы не знайшлі.

Альвара Менданья склаў план другой экспедыцыі і дамогся падтрымкі іспанскай манархіі. Аднак пасля смерці яго дзядзькі каланіяльныя ўлады Перу адмоўна глядзелі на гэта прадпрыемства і марудзілі з яго арганізацыяй. Другая экспедыцыя на 4 караблях пачалася толькі 11 красавіка 1595 г. Менданья заснаваў калонію на астравах Санта-Крус, але сутычкі з мясцовым насельніцтвам і незадаволенасць маракоў сапсавалі яго даследчыя планы. 18 кастрычніка 1595 г. ён памёр. Далейшую экспедыцыю ўзначальвала яго жонка донья Ізабэль дэ Барэта. Яна здолела дасягнуць Манілы і вярнуцца ў Перу (1596 г.).

Цела Менданьі пад час заканчэння другой экспедыцыі знікла. Яго запісы былі апублікаваны пасля смерці (зараз захоўваюцца ў Парыжы).

Адкрыцці

Першая экспедыцыя:

Другая экспедыцыя:

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Леон
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1595 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1541 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Ціхага акіяна
Катэгорыя·Мараплаўцы Іспаніі