wd wp Пошук:

Тур Хеердал

Тур Хеердал (нарв.: Thor Heyerdahl, 6 кастрычніка 1914, Ларвік, Нарвегія — 18 красавіка 2002, Кола-Мікеры, Італія) — выдатны нарвежскі падарожнік і вучоны, даследчык культуры і паходжання розных народаў свету: палінезійцаў, індзейцаў, жыхароў вострава Рапануі і інш. Здзейсніў некалькі надзвычай складаных шырока вядомых падарожжаў на копіях старажытных суднаў.

Біяграфічныя звесткі

Каб пацвердзіць сваю тэорыю пра засяленне астравоў Палінезіі з Амерыкі, у 1947 годзе праплыў з экіпажам на плыце «Кон-Цікі» ад Перу да архіпелага Туамоту, у 1969 і 1970 гадах — на папірусных лодках «Ра» і «Ра-2» ад Афрыкі да астравоў Цэнтральнай Амерыкі, у 1977—1978 гадах — на трысняговай лодцы «Тыгрыс» па маршруце Эль-Курна (Ірак) — вусце р. Інд — Джыбуці. Уражанні ад падарожжаў у кнігах “Падарожжа на «Кон-Цікі» (1949), «Аку-Аку» (1957), «Ра» (1970). «Фату-Хіва» (1975), «Тыгрыс» (1979) і інш.

Займаўся археалагічным пошукамі ў Перу, Балівіі, Эквадоры, на Галапагоскіх а-вах і в-ве Рапануі (Вялікадня). Аўтар прац па антрапалогіі, старажытнай гісторыі Акіяніі і Амерыкі.

На беларускую мову асобныя яго творы пераклаў Сяргей Міхальчук.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #115514864 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Хейердал Тур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ад раку мозгу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Кавалеры егіпецкага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Осла
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарвегіі
Катэгорыя·Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Памерлі ў Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарвежскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Падарожнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Вучоныя Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Рапануі (востраў)