wd wp Пошук:

Роберт Льюіс Стывенсан

Роберт Льюіс Стывенсан (англ.: Robert Louis Stevenson, першапачаткова Роберт Льюіс Бэлфур Стывенсан Robert Lewis Balfour Stevenson; 13 лістапада 1850, Эдынбург, Шатландыя, Вялікабрытанія — 3 снежня 1894, Уполу, Самоа) — шатландскі пісьменнік і паэт, аўтар сусветна вядомых прыгодніцкіх раманаў і аповесцей, найбуйнейшы прадстаўнік неарамантызму.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Эдынбургскі ўніверсітэтт (1873). Па адукацыі юрыст. Шмат падарожнічаў па Еўропе і ЗША.

Творчасць

Дэбютаваў у 1866 як публіцыст. Сусветную вядомасць яму прынёс раман «Востраў скарбаў» (Treasure Island, 1883). Аўтар прыгодніцкіх раманаў «Выкрадзены» (Kidnapped, 1886), «Гаспадар Балантрэ» (1889), «Пацярпелыя караблекрушэнне» (1892), «Катрыёна» (1893), у якіх тагачаснай цывілізацыі, расізму і каланіялізму пісьменнік проціпастаўляў веру ў людзей, іх высокую духоўнасць. У гістарычных раманах «Прынц Ота» (1885), «Чорная страла» (1888), «Сент-Іў» (апубл. 1897, незавершаны) рамантыка прыгод спалучаецца з дакладным апісаннем экзотыкі і гістарычным каларытам. Тэма «двойніцтва» адлюстравана ў філасофска-псіхалагічным рамане «Дзіўная гісторыя доктара Джэкіля і містэра Хайда» (The Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde, 1886). Аўтар шматлікіх апавяданняў, нарысаў, п’ес, літаратурна-крытычных прац.

Уплыў Стывенсана на сваю творчасць прызнавалі Хорхэ Луіс Борхес, Эрнест Хемінгуэй, Гілберт Кіт Чэстэртан, Рэдзьярд Кіплінг, Уладзімір Набокаў. На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі А. Асташонак, В. Гардзей, Я. Семяжон.

Беларускія пераклады

Экранізацыі

Раман «Востраў скарбаў» неаднаразова экранізаваны.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118753711 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Kindred Britain
  4. Buchan A. Stevenson, Thomas // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885. — Vol. 54. — P. 255–56.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ад інсульту
Катэгорыя·Памерлі ў Самоа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эдынбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Аўтары прыгодніцкай літаратуры
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1894 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных