wd wp Пошук:

Ліпінічы

Лі́пінічы[1] (трансліт.: Lipiničy, руск.: Липиничи) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Ліпініцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 14 км у напрамку на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 62 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Гліна (прыток ракі Ліпа).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з доўгай прамалінейнай вуліцы з двума завулкамі, арыентаванай амаль мерыдыянальна і забудаванай з двух бакоў пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. Згадваецца ў 1503, 1526—1527 гадах у матэрыялах пра канфлікты паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У 1560 годзе згадваецца ў Актах Галоўнага Літоўскага трыбунала. У 1566 годзе зямлі Сарыбаўшчына, прыпісаныя да вёскі Ліпінічы, перададзены Б. Даніловічу. Па вопісе 1567 года маёнтак Ліпінічы павінен быў выдзяляць сваіх апалчэнцаў для фарміравання ўзброеных атрадаў ВКЛ. У 40-х гадах XVII стагоддзя згадана ў інвентары Гомельскага староства.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 годзе — 497 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

Напачатку 1920-х гадоў для школы быў вылучана нацыяналізаваны будынак. Некаторы час пасля канчатка настаўніцкай семінарыі ў вясковай школе працаваў будучы народны пісьменнік і акадэмік Акадэміі навук БССР М. Ц. Лынькоў. Ён жа падчас акупацыі вёскі германскімі войскамі ў 1918 годзе быў адным з арганізатараў партызанскага атрада.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Ліпініцкага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскага, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай акруг.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Перамога», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 8 двароў, 77 жыхароў вёскі загінулі на фронце. Вызвалена 28 лістапада 1943 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 303 жыхара вёскі і бліжэйшых населеных пунктаў. У памяць пра загінуўшых у цэнтры вёскі ўсталявана скульптура жанчыны з лаўровым вянком. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Світанак». Размяшчаліся камбінат бытавога абслугоўвання, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, магазін.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Памятныя мясціны

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 276.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Ліпініцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных