wd wp Пошук:

Люблінскі трохвугольнік

Люблінскі трохвугольнік (літ.: Liublino trikampis, польск.: Trójkąt Lubelski, укр.: Люблінський трикутник) — трохбаковы рэгіянальны саюз для палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага супрацоўніцтва паміж Літвой, Польшчай і Украінай[1].

28 ліпеня 2020 года ў Любліне (Польшча), была падпісана сумесная дэкларацыя міністраў замежных спраў Літвы, Польшчы і Украіны аб стварэнні фармату міжнароднай арганізацыі[1].

Ідэя стварэння такой арганізацыі належыць Адаму Чартарыйскаму, агучыў яе Вячаслаў Чарнавол[2].

Механізмы супрацоўніцтва

Згодна з гэтай сумеснай дэкларацыяй Літвы, Польшчы і Украіны, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў павінны рэгулярна праводзіць сустрэчы, у прыватнасці, у сферы шматбаковай дзейнасці і пры ўдзеле выбраных партнёраў. Яны таксама арганізуюць кансультацыі на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў сваіх краін і ствараюць у гэтых міністэрствах пазіцыі па пытаннях супрацоўніцтва ў Люблінскім трохвугольніку[1].

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба запрасіў кіраўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на сустрэчу міністраў Люблінскага трохвугольніка[3].

Міжпарламенцкая асамблея

Міжпарламенцкая асамблея Вярхоўнай Рады Ўкраіны, Сейму Літоўскай Рэспублікі, Сейма і Сэната Рэспублікі Польшча была створана ў 2005 годзе для наладжвання дыялогу трох краін у парламенцкім вымярэнні. Уступнае пасяджэнне Асамблеі адбылося 16 чэрвеня 2008 г. у Кіеве, Украіна. Асамблея мае камітэты па еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва[4].

Аб’яднаная брыгада

Літоўска-польска-ўкраінская брыгада была створана ў рамках трохбаковага супрацоўніцтва ў сферы абароны ў 2014 годзе. Забеспячэнне нацыянальнага ўкладу ў шматнацыянальныя ваенныя фарміраванні (Рэзервовыя пагадненні ААН, Баявыя тактычныя групы ЕС, Сілы рэагавання НАТА), а таксама ў міжнародныя аперацыі па падтрыманні міру і бяспекі пад эгідай ААН, Еўрасаюза, НАТА і іншых міжнародных арганізацый у сферы бяспекі на аснове мандата Савета Бяспекі ААН і ў выпадку зацвярджэння парламентамі краін-удзельніц[5].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 (укр.)  Спільна декларація міністрів закордонних справ України, Республіки Польща та Литовської Республіки щодо заснування «Люблінського трикутника» (нявызн.). Міністерство закордонних справ України (28 липня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020. Праверана 2 серпня 2020.
  2.  Потрійний удар по Кремлю! Україна, Литва і Польща об‘єдналися у Люблінський трикутник
  3. (укр.)  Кулеба запросив главу МЗС Білорусі на зустріч міністрів Люблінського трикутника (нявызн.). Укрінформ (1 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020. Праверана 2 серпня 2020.
  4. (укр.)  Двосторонні інституційні механізми (нявызн.). Міністерство закордонних справ України (4 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020. Праверана 2 серпня 2020.
  5. (укр.)  Підписано Угоду щодо створення спільної литовсько-польсько-української бригади (нявызн.). Міністерство оборони України (19 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2014. Праверана 2 серпня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2020 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Знешняя палітыка Літвы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Знешняя палітыка Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Знешняя палітыка Украіны