wd wp Пошук:

УНІАН

Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін (укр.: Українське незалежне інформаційне агентство новин) — інфармацынае агенцтва Украіны, заснаванае ў сакавіку 1993 года. Штодня распаўсюджвае праз сеціва па 300 фотаздымкаў і 200 тэкставых паведамленняў на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Агульны абсяг штодзённых навін складае звыш 60 старонак, што разбіваюцца на 6 выпускаў. Двойчы на дзень а 16-ай і 19-ай гадзінах выпускае анонсы падзей. Архіў змяшчае звыш 50 тыс. здымкаў. Уласны карэпандэнт у Беларусі — Павел Шаройка.

Гісторыя

29 жніўня 1991 г. Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны пастанавіў утварыць на аснове аддзялення саюзнага агенцтва «Навіны» Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін. 15 сакавіка 1993 г. першы кіраўнік агенцтва народны дэпутат Украіны ад партыі Народны Рух Украіны Міхайла Батог(укр.) бел. дамогся яго дзяржаўнага ўліку ў якасці юрыдычнай асобы. У красавіку выйшаў першы выпуск навін. У 1995 г. агенцтва займела аддзел агляду СМІ. 19 красавіка 1999 г. — фотаслужбу. У 2000 г. пачало падаваць навіны праз сеціва[1]. У 2006 г. увайшло ў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Галоўрэд-Медыя», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады ад партыі «Наша Украіна» Аляксандру Траццякову(укр.) бел.. З лютага 2008 г. ладзіць штодзённыя сеціўныя відэа-нарады. У пачатку 2010 г. украінскі прадпрымальнік яўрэйскага паходжання Ігар Каламойскі набыў «Галоўрэд-Медыя» разам з УНІАН.

Зноскі

  1. Інфармацыйнаму агенцтву УНІАН споўнілася 20 гадоў(укр.) . ТАА «Тэлекрытыка»(укр.) бел. (19 сакавіка 2013). Праверана 17 студзеня 2017.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сродкі масавай інфармацыі Украіны
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Інфармацыйныя агенцтвы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе